Ну што за дзень такі ў красавіку?..
* * *
Ну што за дзень такі ў красавіку?
Кружыцца снег.
Рабочы тыдзень на чаку.
І чалавек
як пень застылы на прыпынку.
Другі брыдзе,
як цень яго, ступае безупынку,
і снег ідзе.
Давай, сябрук, да магазіна пешшу,
затым дахаты.
Жыццё так ззяе чорнай брэшшу,
ахбожасвяты.
Нам задаюць вялікія пытанні:
дзе сховішча снягоў?
У нас бягуць разгубленыя слёзы —
ніякіх слоў.
Я паўгадзіны на прыпынку мерзну.
Ах, калі б там,
білборд, а на рэкламе велічэзны
гіпапатам,
штось выявіў разумнае без квоты
і горда сеў...
Ты мне сказаў глядзець на бегемота,
і я глядзеў.
Ну што за дзень такі ў красавіку?
Кружыцца снег.
Рабочы тыдзень на чаку.
І чалавек
як пень застылы на прыпынку.
Другі брыдзе,
як цень яго, ступае безупынку,
і снег ідзе.
Давай, сябрук, да магазіна пешшу,
затым дахаты.
Жыццё так ззяе чорнай брэшшу,
ахбожасвяты.
Нам задаюць вялікія пытанні:
дзе сховішча снягоў?
У нас бягуць разгубленыя слёзы —
ніякіх слоў.
Я паўгадзіны на прыпынку мерзну.
Ах, калі б там,
білборд, а на рэкламе велічэзны
гіпапатам,
штось выявіў разумнае без квоты
і горда сеў...
Ты мне сказаў глядзець на бегемота,
і я глядзеў.




