Вось на патэльні сквірчыць...

* * *

Вось на патэльні сквірчыць
смачны нядаўні баран...
Добра ў цяньку адпачыць,
квас наліваючы ў збан!

Божа, як добра, зірні,
прынцыпам не адмаўляць:
вострых прыпраў карані
прама ў кацёл падсыпаць.

І, калі воля Твая
смерць мне пашле наўздагон,
напрыканцы ўспомню я
светлы гаючы булён.