Камылькут і Еленны

В ыкары станыматывычукоцкага любоўнага загавору)
Больш мяне не кахаеш ты, Еленны.
Закахалася ў рускага ты, мая Еленны.
Ты аддаць яму цела сваё пажадала.
Я ж, чукча аленны,
не патрэбны табе, Еленны.
Кепска мне, Кымылькуту.
Кепска мне на зямлі,
у Сярэдзінным свеце.

Я пайшоў да шаманкі,
да Чарэго пайшоў, яе ведае ўсё наваколле,
Ёй паведаў я гора сваё,
і сказала мне Чарэго ў адказ:
«Не сумуй і не плач,
зноўку будзе тваёй Еленны,
Калі зробіш ты так,
як скажу я табе, Кымылькут:
Перад ёй ты з’явіся,
калі будзе мачыцца за чумам,
І скажы яе сэрцу —
хай выйдзе з жанчыны яно
Са струменем мачы,
а затым растапчы ты нагамі
Яе чорнае сэрца...
Хай яно закрычыць у пакутах
І ад болю — цябе пакахае».

 «Не, — сказаў я шаманцы, —
не жадаю крывавую ранай
Яе сэрца рабіць...
Боль не верне яе да мяне.
Хай ідзе яна з рускім,
хай яму аддае, што нядаўна
Мне з каханнем давала,
хай гэтак і будзе, а я
На край свету сыду,
дзе зямля сутыкаецца з небам,
Там залезу на неба,
пакідаючы злую зямлю».