Сведкі абвінавачання

Хлапчуком, шырмачом*-пачаткоўцам,
які ўпершыню быў дастаўлены ў міліцыю, я даведаўся
што маю на пальцах адрозныя ад усіх адбіткі.
Для злодзея такая своеасаблівасць была згубай, бічом,
пажыццёвым няшчасцем.
Непаўторны малюнак на сваіх музыкальных
я спрабаваў зрэзаць, знявечыць, пакутуючы, нібыта пад катаваннем.
Ды толькі знішчаны ўзор у хуткім часе зноўку праяўляўся,
быццам на купюры зашмальцаванай,
са здрадніцкай самабытнасцю.
Тады я выкарыстаў дасягненні крымінальнай алхіміі —
прыпальваў сведкаў абвінавачання вапнай, берталетавай соллю.
І пасля падобнай працэдуры праклятыя лініі
узнаўляліся, нібыта доказ сумлення, якое ніяк не жадае здацца.
...Я не маю мэты вылучыцца ні адзеннем, ні мордай —
здаўна не люблю, калі на цябе з цікаўнасцю пяляцца.
І толькі ў вершах імкнуся быць ні да кога не падобным,
каб іх на Судзе прымалі як мае адбіткі пальцаў.



Шырмач — кішэнны злодзей