Лістапад, але яшчэ не змёрз...
* * *
Лістапад, але яшчэ не змёрз
Наш ставок. Вада як жывая.
Ідзі сюды, дзе больш паката.
Абапрыся на мяне, не бойся.
Ля самага берага
Разграбу мокрыя, цяжкія
Земляныя пласты апалага лісця,
Пагружу ўглыб руку.
У жмені — каменьчыкі. Тры,
Чатыры
(Кроплі скрозь пальцы цэдзяцца, цёмная вада
Вяртаецца ў ваду).
Каменьчыкі. Тры — табе, родная, чацвёрты
Пакіну сабе.
Зрэшты, не, забяры і гэты.
Табе спатрэбіцца, бяры-бяры!
Сыходзіш ад мяне ў гэткую лёгкасць, бездань, у якой
Усякая вага нібы скарб.
Лістапад, але яшчэ не змёрз
Наш ставок. Вада як жывая.
Ідзі сюды, дзе больш паката.
Абапрыся на мяне, не бойся.
Ля самага берага
Разграбу мокрыя, цяжкія
Земляныя пласты апалага лісця,
Пагружу ўглыб руку.
У жмені — каменьчыкі. Тры,
Чатыры
(Кроплі скрозь пальцы цэдзяцца, цёмная вада
Вяртаецца ў ваду).
Каменьчыкі. Тры — табе, родная, чацвёрты
Пакіну сабе.
Зрэшты, не, забяры і гэты.
Табе спатрэбіцца, бяры-бяры!
Сыходзіш ад мяне ў гэткую лёгкасць, бездань, у якой
Усякая вага нібы скарб.




