Нарцыс

Ты забыўся на ўсё, і на ежу, і нават на сон,
і глядзеў у ручай, а адтуль на цябе глядзеў ён,
і ўсё твае стогны паўтараў мілы
рот, дзе вільгаць тваёю стала магілай.
Трапяталі грудзі, як пясчанае дно,
толькі рыбам пругкім было ўсё адно,
што аблічча тваё зліваецца з любімым лікам,
наваколле калышучы ўзаемным клікам...

А цяпер над табой толькі роўнядзь вады,
ну а ў ёй адлюстроўваюцца кусты,
замест ліку-аблічча — толькі блікі на хвалях,
а астатняе ўсё тыя хвалі схавалі.
Цішыня вакол, не шуміць асака,
ды бяжыць, як раней, вада раўчука,
слёзы змытыя, крыўдам выйшаў фінал —
і, здаецца, Аід усё ў лёд закаваў.