На смерць бегемота Алмаза ў свярдлоўскім заапарку ў 2012 годзе

Памёр бегемот Алмаз
у горадзе у нас.
Стала яшчэ сумней,
і пацякло з вачэй.

 Ён амаль мой адналетка,
у 37 памёр,
буравеснікам ля клеткі
ён, стары, замёр.

 Помню я яго з дзяцінства,
не жыццё ў яго, а свінства:
еў, хварэў, ікаў.
Прыбіралі кал

 і кармілі не капустай —
жорсткай, як чэрствая луста,
елкай наўпрост з вядра.
І не жыццё, а бяда.

 Лёс нібы ў гіпапатама,
адзінота, здрады, траўмы,
кожнаму адстойнік.
Чалавек — мярзотнік.

 На смуродным дне начамі
плачаш, хоць ты з Бібліі,
афрыканскімі вачамі
молішся аб гібелі.

 Зараз песеньку складу
з рыфмай недакладнаю,
не дарма ж я тут служу
вершаўпаўнаважаным.

Песенька:

 «Мама, буду працаваць
у нашым заапарку,
бегемота паліваць
я са шланга шпарка,

 моркваю яго карміць
аранжавай, салодкай,
буду я яго любіць,
буду прыхарошваць.

 Мы стаялі каля краю,
глядзелі ўважліва.
Будуць у раі звяры —
думаў я разважліва».