Кот
За сваё жыццё Ганна Анатольеўна давала мянушкі гэткай колькасці сабак, коз, а асабліва кошак з катамі, што на гэтага сіл прыдумляць ужо не хапіла. Назвала па колеры поўсці — Шэрым.
Аднойчы ўзяў і з’явіўся, яшчэ кацянём — не разбярэш, яна гэта ці ён — жаласна папрасіўся ў хату. Была тая пара, якую завуць перадзім’е — снегу няма, дзе-нідзе зелянее пустазелле, днём сонейка прыпякае, але варта яму зайсці ці хоць бы прыкрыцца лёгкай аблачынкай — і паветра пратыкаюць калючкі холаду, а зямля за ноч схопліваецца, пакрываецца мерзлай каростай.
І вось у такі калючы вечар прыйшоў ён да Ганны Анатольеўны і папрасіўся.
Яна пагнала, а ён не пабег, як іншыя каты і кошкі, якія забрыдаюць у чужую агароджу, застаўся сядзець на краі ганка. Глядзеў на яе без страху і кацінага нахабства. Неяк так глядзеў, нібы ён роўны, але трапіў у цяжкае становішча, і вачыма прасіў: «Дапамажы».
Ганна Анатольеўна падумала, потым узяла яго за шкірку, патрымала. Кацяня вісела пакорліва, падціснуўшы лапы, працягвала глядзець на яе. І зараз вочы казалі: «Здаровы я, здаровы...» Ганна Анатольеўна паставіла яго на ганак і адчыніла дзверы. Кацяня ўвайшло.
З тых часоў жылі ўдваіх.
Хата была вялікая — шасцісценак з дзвюма печамі, двума сенцамі — цёплымі і халоднымі. Вакол сорак сотак зямлі. Лазня, летняя кухня, хлеўчукі, вазоўня, дрывотнік, угноены гарод з парніком і цяпліцай. Вялікае багацце, якое даўно стала нікому не патрэбным. І Ганне Анатольеўне таксама. Нават высокі ганак раздражняў — ускараскайся на яго па дваццаць разоў на дзень, без ног застанешся.
Пастрачвалася радня, паўміралі аднагодкі. Ганна Анатольеўна даўно чакала смерці, але не клікала яе. Ціха радавалася кожнаму новаму дню, знаходзіла працу на сваёй сядзібе. Тэлевізар глядзела не раўнадушна, а то лаючыся з тымі, каго ў ім паказвалі, то згаджаючыся, спачувала тым, хто апынуўся ў бядзе, радавалася, калі лавілі злодзеяў і бандытаў.
Засынаць толькі было цяжка. І адчувала, што стамілася, што сон дасць сіл, што хутчэй у ім прапаўзе цёмная ноч, а там будзе заўтра, сонейка і справы, але заснуць хутка не атрымлівалася. Навальваліся ўспаміны, і ўсе нядобрыя, горкія, ад якіх дрымота праходзіла зусім. Знікала, як раптам знікае густая смуга, адкрываючы бруд, дошкі з цвікамі, вострыя вуглы, іншае, чаго не хочацца бачыць і трэба асцерагацца...
Нядобрага было ў мінулым шмат. У дзяцінстве, якое і адчуць толкам не давялося — трэба было дапамагаць дарослым па гаспадарцы, няньчыцца з малодшымі братам і сястрой, яшчэ і паспяваць урокі рабіць. Потым было вучылішча ў раёне, якое Ганна Анатольеўна хутка кінула — не вабіла яе будучая прафесія маляра-тынкоўшчыка. Вярнулася сюды, уладкавалася на ферму даяркай.
Тады якраз уводзілі машыннае даенне, даяркі хадзілі ў белых халатах, як дактары; кароўнікі ўтрымліваліся ў чысціні, даглядчыкі жывёлы нагадвалі санітараў. Увогуле, добра яна адпрацавала гэтыя амаль чатыры дзясяткі гадоў. Паспела выйсці на пенсію да развалу, разбурэння. А зараз ферма даўно пустая, ад кароўнікаў засталіся толькі каробкі. Доўгія, шэрыя, без дахаў...
Сям’я была. Трое дзяцей — два сыны і дачка. Ды яны і цяпер ёсць, але самі ўжо амаль старыя. Часы, калі прыязджалі кожнае лета, спачатку самі, потым з нявесткамі і зяцем, пасля і з унукамі, відаць, мінулі назаўжды. Бывае, хто-небудзь наведвае, але ненадоўга, відавочна без жадання. Па абавязку. Унукі дарослыя, ім у вёсцы сумна, нячыста, камары кусаюць, прыбіральня на дварэ... Клічуць да сябе жыць. Але зноў жа так, для праформы, ці што.
Пакідаць сваю хату Ганна Анатольеўна не жадала. Дакладней, ніколі ў яе не ўзнікала сур’ёзнай думкі, што пераедзе, назаўжды ці хоць бы надоўга апынецца не тут. Два разы была ў абласным цэнтры, у малодшага сына, і гэтыя дні здаліся ёй доўгімі і пустымі, і нават няньчанне з унучкай не радавала. Як жыць у кватэры, яна проста не ўяўляла, шкадавала тых старых, якія або сядзелі з раніцы да вечара на лаўцы каля пад’езда, або вылізвалі клумбачкі-кветнікі пад сцяной іх сяміпавярхоўкі.
«Вам бы ў свае дамкі, у агародзікі, курак па пяць кожнай, — пра сябе раіла Ганна Анатольеўна. — А то вунь чэзнеце, ад гультайства вар’яцееце». Слова «гультайства» прамаўляла ў думках не з асуджэннем, а са спагадай.
Сама яна кожны дзень што-небудзь рабіла. Часта неабавязковае, часам і зусім быццам бы лішняе. Але ведала: перастане рухацца — і скруціць, аблытае немач. Трымала курэй. То пяць, то сем. На збожжа траціла грошай, напэўна, больш, чым калі б купляла яйкі ў краме ці ў каго з суседак, але ўявіць пустой загародку для курэй не магла. І кожны красавік на пытанне мужыка з птушкафермы з суседняга раёна:
— Куры патрэбны?
Адказвала:
— Вазьму, вазьму.
Куры былі заўсёды змардаваныя, амаль лысыя, калі якая і знясе яйка, то нясмачнае, з бледным жаўтком. Але паступова, на збожжы, свежай траўцы, дажджавых чарвяках і слімаках, якіх Ганна Анатольеўна гадзінамі шукала ў агародзе, куры ачуньвалі, ажывалі, пачыналі несціся праз дзень ці нават штодня. На пачатку лістапада, калі падступалі маразы, прасіла каго-небудзь з суседзяў пасекчы іх, абскубала, трыбушыла, замарожвала ў баку ў сенцах і потым паволі ела да новай вясны.
Але сіл рабілася менш і менш. Давялося запрасіць сацработніцу, зноў жа суседку, саракагадовую Надзю, якая прыходзіла два разы на тыдзень, насіла ваду, прадукты, рвала занадта ўжо збуялае пустазелле, купляла, калі бывала ў раёне, лекі і аплачвала квіткі за святло, клала грошы на тэлефон.
Праўда, занадта загружаць Надзю Ганна Анатольеўна не хацела — многія паслугі былі платныя. У яе ляжаў на шафе гэты пералік «дадатковых паслуг». Размарожванне і мыццё халадзільніка, напрыклад, трыста чатырнаццаць рублёў, пабел — адзін квадратны метр — трыццаць тры рублі, уборка снегу, трыццаць хвілін — шэсцьдзясят сем рублёў, паліванне адной соткі гароду — сто трыццаць чатыры рублі, мыццё ў машынцы — шэсцьдзясят сем рублёў за кілаграм...
Грошы ў Ганны Анатольеўны меліся — і пенсія, і дзеці дасылалі, хоць і не прасіла, — але сорамна было жыць пані, за якую прыбіраюць і мыюць. Ці няёмка. Ці зусім гідліва, ці што. Як гэта, чужы чалавек мые тваю бялізну.
Увогуле, пакуль спраўлялася. І, здаралася, увесь дзень праводзіла на нагах, не адчуваючы вялікай стомленасці, упадку сіл, нуды. Але вось вечары... Тыя іх гадзіны, калі тэлевізар выключаны, святло патушана, трэба спаць, а не спіцца. І лезуць, лезуць чарвякамі ў галаву цяжкія ўспаміны.
Не склалася ў яе жыццё з Віктарам, з мужам. Скандалаў не было, крыкаў на паўвёскі; ціха ўсё адбывалася, холадна, непрыкметна для дзяцей. І гэта, пэўна, горш, чым са скандаламі. Выкрычацца, дакрычацца калі, то, глядзіш, і наладзілася б, а так... Гадоў праз пяць пасля замужжа, ужо сын і дачка нарадзіліся, Ганна Анатольеўна даведалася, што муж ад яе гуляе. Дакладней, добрыя людзі нашапталі. Намёкамі, усмешкамі — так, што нейкі час яна не верыла. Потым набралася смеласці і ў адзін з дзянькоў, выхадны быў, прасачыла, куды пайшоў яе муж. Ёй сказаў, што знаёмы — ужо і імя яго не памятае зараз — дапамагчы папрасіў. А насамрэч — да гэтай.
Гэтую звалі Вольгай, жыла на іншым баку вёскі. Быццам адмыслова Віктар такую выбіраў, далей ад сваёй хаты. Вольга была прыезджая — прывёз яе муж сюды, а сам неўзабаве патануў у сажалцы. Думалі, яна да сваіх вернецца, але не вярнулася. Можа, Віктар адразу і прыгалубіў, і абяцаў галубіць, яна і засталася. Была кухаркай у саўгаснай сталоўцы.
Схавалася тым дзяньком Ганна Анатольеўна за тэлеграфным слупам, дачакалася, пакуль муж за веснічкі зойдзе. Пастаяла, спадзяваючыся, што вось-вось, вось цяпер выйдзе. А ён не выйшаў. Ні праз паўгадзіны, ні праз гадзіну. І яна вярнулася дахаты...
Віктар з’явіўся прыцемкам, вясёлы, добры, і прылашчыў Ганну Анатольеўну так горача, што засумнявалася: ці быў ён у палюбоўніцы? І потым некалькі дзён не адважвалася завесці гутарку. Але ў галаве, як толькі муж некуды сыходзіў, стукала адно: Віктар цяпер у той, Віктар у той... Ён працаваў на трактары, атрымліваў розныя заданні, часта ў самой вёсцы, а Ганна Анатольеўна амаль увесь час была на ферме — за дзесяць кіламетраў...
Усё ж вырашыла высветліць, і муж спакойна адказаў: так, ходзіць да Вольгі. Яна яму падабаецца. І Ганна таксама. І кідаць не збіраецца. Гаспадарку ён вядзе, дзяцей любіць... І, як умеюць пераконваць моцныя мужчыны, пераканаў яе, што вось так — правільна. Ды і нямала тады было ў вёсцы падобных трохвугольнікаў. Мужчыны і хлопцы разбіваліся на матацыклах, гінулі ў бойках, танулі, згаралі ад гарэлкі. Віктар не піў амаль, быў працавітым, душа кампаніі. Ды і галоўнае — дзяцей любіў. І Ганна Анатольеўна вырашыла — няхай так. Хоць так...
Але з той пары ў яе каханне да мужа знікла. Засталося ўзаконенае штампам у пашпарце, пасведчаннямі пра нараджэнне агульных дзяцей сумеснае жыццё. У ложку яна не магла стаць палкай, вырабляць тое, што не сорамна, калі кахаеш, калі ведаеш, што ты адзіная.
Так і пражылі амаль дваццаць гадоў. Пяць гадоў кахання і дваццаць сумеснага жыцця...
Віктар памёр хутка, амаль не хварэў. Схуднеў літаральна за месяц, стаў да ўсяго абыякавым, безуважным. Часта сядзеў, згорбіўшыся, скурчыўшыся. Здавалася, чакаў, пакуль міне нешта страшнае, што адбываецца ўнутры.
Ганна Анатольеўна прасіла праверыцца ў дактароў, ён адмахваўся: пройдзе. Не прайшло. Памёр у сне. Цела завезлі ў горад — пры ўспаміне, як чакалі машыну ў цішыні хаты, дагэтуль сэрца заходзілася, лезла ў горла — неабходна было анатаміраванне. Зусім не стары чалавек, па ўзросце ў самым росквіце. Сорак сем гадоў. Амаль не піў, курыў у меру...
Выявілася, рак страўніка. Дактары са здзіўленнем пыталі Ганну Анатольеўну:
— І што, ніколі не скардзіўся?
Яна адказвала:
— Не. — І моўчкі шкадавала і злавалася на мужа, што вось так зрабіў. Можа, выратавалі б. А зараз ёй з трыма дзецьмі. Старэйшы толькі-толькі з арміі прыйшоў, хоць і тэхнікум за плячыма, але ж час трэба, каб на ногі стаць. Дачка вучыцца пайшла ў педінстытут, малодшы яшчэ ў восьмым класе. А больш злавалася, што з Вольгай са сваёй так і не расстаўся. Да апошняга адзін-два разы на тыдзень соўгаўся.
Вольга прыйшла на пахаванне. Пастаяла наводдаль ад выкапанай магілы, калі ўжо ўсе кінулі на труну жменю зямлі, хутка падышла і таксама кінула. Ганна Анатольеўна стрывала. Што ж, дваццаць гадоў трывала, чаго зараз... Хоць, можа, карміла яго чым — рак страўніка ні з чаго не здараецца. Ці падсыпала зёлкі і сумесі гадамі, каб прываражыць канчаткова.
Напэўна, праз нявернасць мужа перажыла яго смерць без вялікага гора. Не бедавала, як некаторыя. Выпадкі бывалі, што проста да мужа-нябожчыка ў магілу кідаліся ці чэзлі пасля пахавання і ў літаральным сэнсе сыходзілі ўслед. Але гэта часцей у маладых адбывалася ці ў старых. Ганне Анатольеўне тады пераваліла за сорак пяць; мужчына як самец ёй ужо не быў так патрэбны, як раней, мужчына-памагаты, зрэшты, таксама. Праз год пасля смерці Віктара прадалі карову, замест трох свіней сталі трымаць адну. Увогуле, неўзабаве прыстасаваліся, ды і боль са злосцю аціхлі.
Уладкаваўся старэйшы, ажаніўся з добрай дзяўчынай, паспелі атрымаць двухпакаёвую кватэру да ўсіх гэтых змен-прыватызацый; дачка выйшла замуж, і таксама чалавек трапіўся нядрэнны, Ганну Анатольеўну паважаў, калі бываў тут, дапамагаў. Ну і малодшы сын не падвёў. Усе да яе прыязджалі, і гадоў трыццаць мінула без тугі адзіноты, жалю і гэтых нясцерпных думак, калі не можаш заснуць.
Была гаспадарка — каза, свіння, куры, часам з пяць гусей, некалькі трусоў, сабака, канечне, кошка. Хто-небудзь з сыноў ці суседскіх мужыкоў па першым марозе рэзаў мясную жывёлу, а па вясне Ганна Анатольеўна заводзіла новых — апраўдвалася тым, што няма куды падзець счарсцвелы хлеб, моркву з капустай, якіх вечна атрымліваецца з лішкам, дробную бульбачку, шмат іншай ежы, якую хоць выкідай... Сабакі і кошкі здыхалі самі, пражыўшы свой нядоўгі век. З’яўляліся наступныя — шчаняты, кацяняты.
Потым на свінню, казу, трусоў перастала хапаць сіл, потым на гусакоў, а там ужо і на курэй. Пазалетась, сяк-так закапаўшы на ўскрайку гарода сабаку Цёмку, які здох на ланцугу, вырашыла новае шчаня не браць. Летась не дачакалася Рыську, і не стала ў яе кошкі. «Сканаю, а яны тут галодныя, — апраўдвала сябе. — Надзя вунь не кожны дзень забягае».
І вось з’явіўся гэты Шэры. Напэўна, ён выратаваў яе ў тую зіму. Дакладней, клопат пра яго дапамог Ганне Анатольеўне тую зіму перажыць.
Ніколі не заўважала за сабой асаблівай клапатлівасці пра жывёлу — кошкі дык і зусім яе ўвагі амаль не ўдастойваліся, ды і не патрабавалі. Кінеш хлебнага мякішу, часам малака ў сподак плюхнеш — вось і ўвесь клопат. Кошка ці кот павінны сябе самі карміць — вунь прадушына ў падлозе, а там падпамосце, дзе заўсёды шнараць мышы, а няма мышэй, вылазь праз іншую прадушыну, у прызбе, і ідзі па хлеўчуках, у закінуты кароўнік, адрыну, а то і вераб’ёў падпільноўвай.
Але над гэтым Ганна Анатольеўна трэслася як над малым дзіцем. Карміла тым жа, што ела сама, — курацінай, ды яшчэ і без скуркі, сырам, каўбасой доктарскай, супчыку налівала. Да звычайных заказаў Надзі, што купіць у краме, дадаўся каціны корм. Сацработніца спачатку здзівілася, але потым паслухмяна і нават неяк радасна заківала:
— Добра-добра. У нас тут з’явіўся, бачыла. Вам сухі ці ў гэтых, у пакеціках?
— Ды вазьмі таго і таго. Паглядзім, што яму даспадобы будзе.
Кот плаціў удзячнасцю. У хаце не гадзіў, а хадзіў у падпамосце, можа, і на вуліцу. Не назаляў, але, калі Ганна Анатольеўна сядзела ў крэсле і глядзела тэлевізар, прыладжваўся каля яе ног, злёгку цёрся. І яна ўрэшце дазваляла:
— Добра, залазь.
Той мякка заскокваў і скручваўся клубком у яе на жываце. Ды ўтульна муркатаў, як маленькі абагравальнік.
Аднойчы, калі яна, як звычайна, не магла заснуць, асцярожна ўскараскаўся на ложак, лёг каля ног. Ганна Анатольеўна хацела яго сагнаць — ніколі такога не было, каб кошка на ложку спала, але пакінула. Слухала, слухала мурканне Шэрага і заснула.
З таго часу ён прыходзіў да яе кожны раз, а, калі раптам уладкоўваўся ў іншым месцы, яна сама клікала яго:
— Ды ідзі ўжо, паспявай мне свае песенькі.
І Шэры ахвотна ішоў, паступова падбіраючыся ўсё бліжэй і бліжэй да яе грудзей, галавы. Муркаў, варкатаў, і Ганне Анатольеўне здавалася, што ён яе шкадуе, лечыць...
Так яны пражылі зіму. Кацяня ператварылася ў ката. Маладога, але дужага: наеў і пуза, і мускулы. Поўсць блішчэла, быццам выглянцаваная.
— Ну дык на кураціне ды смятанцы, — нібыта непрыхільна, а насамрэч з задавальненнем адзначала Ганна Анатольеўна.
Шэры на гэта сыта жмурыўся.
Калі трохі падсохла, ён пачаў хадзіць з ёй па двары, абнюхваў сцены, вёдры, абжываўся на найбліжэйшай да хаты прасторы. Драмаў на сонейку. Пры ім неяк і працавалася лепей, лягчэй — быццам не толькі для сябе завіхаешся.
— Вось унукі, можа, прыедуць, пагуляюць з табой, — прыгаворвала Ганна Анатольеўна. — Яны ў мяне добрыя.
Прыпынялася, спрабуючы падлічыць, колькі каму з унукаў гадоў. Старэйшай унучцы ўжо дваццаць тры, ды і астатнім каму пятнаццаць, каму дванаццаць... Дарослыя. Тут хутка і праўнукаў чакаць. Захацелася дачакацца, і не для адной сябе, а каб гэтага Шэрага пагладзілі, пазабаўляліся з ім...
Асвойтаўшыся на падворку, кот пачаў выбірацца на вуліцу. Ганна Анатольеўна спачатку спыняла, прасіла не хадзіць, палохала сабакамі і хлапчукамі. Але што яе словы — пустое. А ў хаце не замкнеш. Вясковы, не з якой-небудзь гарадской кватэры на дваццаць першым паверсе.
Спачатку шпацыры Шэрага былі кароткія, а потым знікаў на гадзіну-другую, прапускаў абеды. І вось начаваць не з’явіўся. Ганна Анатольеўна да ночы выходзіла на ганак, клікала, слухала сабачы брэх на суседніх вуліцах, працяглыя крыкі катоў падчас бойкі, і ёй уяўлялася, што гэта рвуць яе Шэрага.
Вярнуўся на досвітку праз прадушыну. Доўга еў пакінутае на сподку, мыўся, а потым заваліўся на краі ложка і праспаў цэлы дзень. Увечары зноў добра пад’еў і палез пад падлогу.
— Ды куды ты? — плаксівым голасам пытала Ганна Анатольеўна. — І так вунь уся поўсць у лямец збілася, пыса разадраная. Яшчэ і вока выб’юць. Сядзі ты ў хаце.
Шэры зірнуў на яе выбачліва, нібы тлумачачы: не магу, нельга не пайсці.
— Я думала, ты добры хлопчык, а ты хуліганам расцеш. Вой-ё-ёй!
І зараз усе размовы з сацработніцай Надзяй зводзіліся да ката. Надзя слухала скаргі і стрымана ўсміхалася, можа, і сумна, прадчуваючы, што і ёй у старасці давядзецца скардзіцца на любімага ката — мужа ў яе даўно не было, дзеці вучыліся ў горадзе; старасць напэўна чакае самотная...
Бліжэй да восені Шэры пачаў знікаць на два-тры дні, а то і на тыдзень. Ганна Анатольеўна і непакоілася, і чакала, і злавалася. Шмат крыўдных для ката слоў казала, пакуль яго не было, а калі з’яўляўся — радавалася, гладзіла, спрабавала на рукі ўзяць (сілачкі, праўда, бракавала), клала на сподак самае смачнае.
І вось цікава — кот, які ўвесну і ўлетку вяртаўся галодны, растрапаны, падраны, цяпер быў амаль заўсёды сыты, поўсць ляжала роўна, быццам яе расчасалі.
— Паляваць навучыўся? — пыталася Ганна Анатольеўна. — Усіх перамог? Козырам зараз ходзіш?
Шэры шчасліва закочваў вочы і гучна варкатаў.
Паступова яна звыклася, што ён сыходзіць на некалькі дзён, а потым вяртаецца, жыве з ёй прыкладна тыдзень — вядома, не без шпацыраў па наваколлі. Што ж, каты — не сабакі, ім воля патрэбная. Вось маразы стукнуць, перастане... І ўспаміналіся тыя познія вечары, калі Шэры кожны раз быў з ёй, шкадаваў яе, лячыў нуду. Без яго засыналася па-ранейшаму
цяжка.
Улетку ненадоўга прыязджаў малодшы сын. Сёе-тое падладзіў, з агародам трохі дапамог. Ката ўхваліў.
— Ды і сабаку б завесці не зашкодзіла, — сказаў.
Ганна Анатольеўна адмахнулася:
— Які сабака... Часам да абеду выйсці сабрацца не магу, а ён тут будзе галодны.
— Пераязджаць табе трэба. Кепска адной.
— Ужо лепш вы сюды, на чыстае паветра.
— Я б з радасцю. Да пенсіі дацягну — і сарвуся.
— Мне да тваёй пенсіі не дажыць.
— Паглядзім, мама, не заракайся...
Надышла новая зіма. Апошняя ці чарговая. Нанятыя мужыкі вазілі бярозавае бярвенне, пілавалі на калоды, калоды калолі на дровы, дровы Ганна Анатольеўна разам з Надзяй складалі ў кастры. Адзін касцёр быў уздоўж найбліжэйшай да ганка сцяны, каб далёка не насіць, другі — каля лазні.
Шэры назіраў за працай, седзячы на вялікай камлістай калодзе, якую ніяк не змаглі раскалоць, ухвальна жмурыўся.
— Ну вось, будзеце зараз з гаспадыняй у цяпле-е, — казала Надзя. — Нікуды хадзіць не трэба, лапы марозіць.
Але хадзіць ён не перастаў. Маразы не спынілі. Па-ранейшаму амаль на тыдзень знікаў, а потым тыдзень жыў дома. Даймаў гэтым Ганну Анатольеўну. Яна сароміла яго, шкадавала, карміла ўсё смачней і смачней. Нічога не дапамагала...
Часам, каб не закіснуць за сваім плотам, не здзічэць, яна адпраўлялася ў краму.
Збіралася доўга, старанна. Апраналася і цёпла, але і так, каб вопратка не задушыла. Было ў яе выдатнае футра, толькі даўно яго не вытрымлівала цела — плечы абвісалі, спіну гнула, ногі падломліваліся. Вось пухавік, які гадоў пяць таму падарыла дачка, ратаваў. Ганна Анатольеўна спачатку адмаўлялася: ну куды я ў ім, яшчэ і ружовы, гэта моладзі насіць. А зараз нарадавацца не магла...
І вось адным лютаўскім днём, калі сонца свяціла так ярка і весела, што сядзець у хаце было невыносна, корпацца на падворку здавалася бессэнсоўна і сумна, яна вырашыла пайсці. Здароўе дазваляла.
Узяла палатняную торбу з доўгімі ручкамі — на плячо вешаць, — кіёчак. Замкнула дзверы ў хату, веснічкі. Ключы на кольцы з цяжкай гайкай, каб адчуваць і хутка знайсці, апусціла ў кішэню. Выправілася.
Вёска была з адной вуліцы — яна ж дарога ў суседнюю вёску. Ад вуліцы-дарогі адгаліноўваліся закуткі і тупікі. Там, у закутках і тупіках, і стаяла большасць хат — менш пылу ад машын, менш шуму.
Ганна Анатольеўна жыла ў адной з такіх хат, у глыбі доўгага завулка, які канчаўся лугам. Калісьці на гэтым лузе пасвіліся іх козы, каровы з цялятамі. Добра было, адасоблена. Зараз жа...
Здаровай дабягала да крамы хвілін за дзесяць, а вось такая... Не, грэх скардзіцца. Ішла нармальна, дыхалася лёгка. Паветра сцюдзёнае, а сонца пячэ. Снег рыпіць, але не як у снежні, суха і калюча, а па-іншаму — быццам ільдзінкі крышыш. Вераб’і на кустах сварацца, сарокі сядзяць на платах і, угледзеўшы чалавека, пачынаюць стракатаць. Здаецца, не трывожна, а радасна. І нават не адлятаюць, калі паблізу праходзіш. Можа, пачастунку чакаюць.
— Дам, дам, — мармыча Ганна Анатольеўна. — На зваротным шляху дам. У краму вось пайшла... куплю нечага.
Крамы, якую ведала яна з дзяцінства, — доўгага зруба з тоўстага бярвення, — даўно няма. У сярэдзіне дзевяностых зачынілі, потым, зразумеўшы, што наўрад ці калі адкрыюць, мясцовыя сталі здзіраць вагонку, дасталі рамы, знялі шыфер, а гадоў пяць таму астатняе згарэла. Ці то наўмысна падпалілі, нейкія сляды замятаючы, ці то па дурасці. І ляжыць дагэтуль, паступова травой зарастаючы, горка вуголля.
А крама гэтая раней была цэнтрам вёскі. Тут доўга вялі гутаркі тыя, хто даўно не бачыўся — у вёсцы таксама можна не сустракацца месяцамі, ува ўсіх свае справы, свае клопаты, — даведваліся пра ўсе навіны, грэліся ў мароз, чакалі прадуктаў, то дэфіцытных, а то і проста хлеба; тут жа гандлявалі і вёдрамі, сёй-той адзежай, мылам, розным, неабходным у гаспадарцы.
Сёння ў вёсцы ажно тры крамы. Усе прыватныя. Маленькія, цесныя, бедныя. Па любую дробязь людзі ў горад ездзяць — там і выбар, і танней нашмат.
І Ганна Анатольеўна ішла не столькі па пакупкі, колькі на вёску паглядзець, можа, убачыць каго, слоўцам перакінуцца.
І ўбачыла. Каго столькі гадоў не бачыла, пра каго думаць грэбавала. А калі ўспамінала, хацелася плакаць ад крыўды і злосці. Вольгу. Тую самую.
Ідзе таксама павольна, таксама з кіёчкам, з торбай на плячы. У тую ж краму. А за ёй — Шэры. Яе, Ганны Анатольеўны. Хвост трубой, лапкі ставіць след у след, пыса задаволеная, як у дзіцёнка, якому цукерку паабяцалі.
Але, можа, не ён? І Ганна Анатольеўна паклікала:
— Шэры! Кіц-кіц!
Кот узрадаваўся, нават кінуўся да яе і спыніўся. А потым ступіў за спіну Вольгі.
— Які Шэры... — зарыпела Вольга невыразным, быццам камяні ў роце, голасам. — Мой гэта, Вітуся.
— Чаго? — Ганну Анатольеўну ўразіла мянушка. — Ві... Як у цябе нахабства хапае?.. — Паглядзела на ката; так, гэта быў яе Шэры, і пыса зараз разгубленая, вушы тарчма, а вусы і хвост абвіслі. — Шэры... Шэранькі, ідзі да мяне...
— Ды мой гэта кот, — хмыкнула Вольга.
— Ты... — Ганна Анатольеўна раз’юшылася. — Ты ад мяне, гадзіна, мужа адрывала ўсё жыццё, а цяпер і гэта? Скаціна такая!
— Фу! — Вольга асадзіла яе, нібы сабаку. — Зусім звар’яцела. Мой гэта кот. Другі год у мяне.
— У мяне ён другі год. І бегае... Куды бегае?.. Вось, зразумела зараз. Што ж ты за ведзьма такая!
— Сама ты ведзьма ляснутая. Вітуся, хадзем, родны...
— Шэры, ідзі сюды. Ідзі, мілы.
— Вітуся... — Вольга з цяжкасцю нахілілася і памкнулася ўзяць ката на рукі.
Ён адскочыў. Збянтэжана зірнуў на адну, на другую і кінуўся ў сумёт. Вынырнуў, ускочыў на плот. Пастаяў, правяраючы, ці ёсць там сабака, і скокнуў у нечы двор.
Старыя засталіся сам-насам.