Бываюць людзі скразныя...

* * *

Бываюць людзі скразныя —
Аблокі праз іх праплываюць
Неба бачна
          з анёлам што па небе ляціць
І дэман што злосна скрыгоча
          ён тады бачны таксама...

Не жадаю такім быць
Не скразным быць жадаю, зямным
Па зямных запаветах каб жыць
Быць насельнікам проста.