вандроўнік каля раўчука абапёрся на посах...
* * *
вандроўнік каля раўчука абапёрся на посах
вярба над ім гудзе ўся ў вясновых восах
лятучыя твары хмару ў куток здзімаюць
на небасхіле блакітны купал латаюць
уюн вінаградны капліца льняное поле
сярэднявечча прыкладна дзесь апоўдні
дробная россып чорных гракоў куды ні зірні
альбо людзей наперадзе адзін на кані
гэта да яго з вінаграднага схілу злева
скача ручная серна і махае дзева
лён палыхне сінечай азараючы цвердзь
посах каса і імя вандроўніку смерць
над каптуром вярба дрыжыць галінкамі чуйна
людзі спяваюць ва ўнісон ды адсюль не чутна
гнуткая дзева-вярба і серна ў лозах
лікі доўгага ветру ў бязрукіх позах
музыка восаў у ёй і смех і адчай
вандроўнік стаіць на траве і глядзіць у ручай
твары без целаў і цела без вачэй і скуры
у полым плашчы але існуе панура
у цемры капліцы манах узнімае рукі
ён бога баіцца і льюцца малітвы гукі
няма яму бога таму і нямее рука
дзеве ўжо не пераступіць раўчука
усе залатыя восы вясны і ў хмарах твары
увосень вясновыя каменю сняцца хмары
толькі сінім агнём палыхне па вільготнай гліне
і абрынецца ноч і жудасць душу пакіне
толькі хімія абгрызае час за слоем слой
дзева махае з узгорка і серна імчыць стралой
вандроўнік каля раўчука абапёрся на посах
вярба над ім гудзе ўся ў вясновых восах
лятучыя твары хмару ў куток здзімаюць
на небасхіле блакітны купал латаюць
уюн вінаградны капліца льняное поле
сярэднявечча прыкладна дзесь апоўдні
дробная россып чорных гракоў куды ні зірні
альбо людзей наперадзе адзін на кані
гэта да яго з вінаграднага схілу злева
скача ручная серна і махае дзева
лён палыхне сінечай азараючы цвердзь
посах каса і імя вандроўніку смерць
над каптуром вярба дрыжыць галінкамі чуйна
людзі спяваюць ва ўнісон ды адсюль не чутна
гнуткая дзева-вярба і серна ў лозах
лікі доўгага ветру ў бязрукіх позах
музыка восаў у ёй і смех і адчай
вандроўнік стаіць на траве і глядзіць у ручай
твары без целаў і цела без вачэй і скуры
у полым плашчы але існуе панура
у цемры капліцы манах узнімае рукі
ён бога баіцца і льюцца малітвы гукі
няма яму бога таму і нямее рука
дзеве ўжо не пераступіць раўчука
усе залатыя восы вясны і ў хмарах твары
увосень вясновыя каменю сняцца хмары
толькі сінім агнём палыхне па вільготнай гліне
і абрынецца ноч і жудасць душу пакіне
толькі хімія абгрызае час за слоем слой
дзева махае з узгорка і серна імчыць стралой





