Не ў вагоне — на вагоне ў горад ехаў Уфалей...
* * *
Не ў вагоне — на вагоне ў горад ехаў Уфалей.
Вольна нам было з сябрамі: ні акон і ні дзвярэй.
Вадзяны і Чарапаха, нам так хораша было.
Над вушамі і насамі неба сіняе плыло.
Можна легчы на паветра і амаль што паляцець,
на бязмежныя прасторы чуйным вокам паглядзець:
лес налева, луг направа, далей — чорная зямля.
Мужыкі ля круглай бочкі піва цягнуць спакваля.
Вось ідуць да лесу чынна бабы, дзеткі — грыбнікі.
Мыюць змораныя хлопцы матацыклы ля ракі.
Можна і на вецер легчы, і падумаць-паляжаць:
можа, нам з мясцінаў гэтых анікуды не з’язджаць?
А інакш хіба ж дарэмна без акон і без дзвярэй
я паехаў на вагоне ў слаўны горад Уфалей!
І на кожным на вагоне, ап’янеўшы без віна,
«Прыму» танную курыла ўся свярдлоўская шпана.