У пасёлку ля фінскай мяжы знойдзеш ты...
* * *
У пасёлку ля фінскай мяжы знойдзеш ты
Ад сілы цагліны тры. Толькі там трубы
ды печкі. Астатняе з дрэва — прыступкі, платы,
прагнілыя дровы і чорныя зрубы.
Па гурбах, сумётах брыдзе Новы год.
Жалобна трашчыць на марозе фанера.
Душа, што адчула Калядаў прыход,
бянтэжыць, губляе запал піянера.
Не тое, каб веру раптоўна займеў,
ды так зіхацяць на марозе бярозы...
«Бязвер’е — бязглуздзіца! — ты зразумеў. —
Як, бацьку адпомсціўшы, Паўлік Марозаў».
У пасёлку ля фінскай мяжы знойдзеш ты
Ад сілы цагліны тры. Толькі там трубы
ды печкі. Астатняе з дрэва — прыступкі, платы,
прагнілыя дровы і чорныя зрубы.
Па гурбах, сумётах брыдзе Новы год.
Жалобна трашчыць на марозе фанера.
Душа, што адчула Калядаў прыход,
бянтэжыць, губляе запал піянера.
Не тое, каб веру раптоўна займеў,
ды так зіхацяць на марозе бярозы...
«Бязвер’е — бязглуздзіца! — ты зразумеў. —
Як, бацьку адпомсціўшы, Паўлік Марозаў».





