Урокі музыкі
Рана ці позна я ўсё ж напішу аповесць пра свае ўзаемаадносіны з Музыкай. Гэта будзе сумная і смешная аповесць.
Пэўна, дакладней было б сказаць: аповесць аб узаемаадносінах з маёй музычнай адукацыяй, гэтай крутой, з хісткімі прыступкамі лесвіцай, якая пераадольваецца мной шаснаццаць гадоў? Так, шаснаццаць пакутлівых гадоў, поўных цяжкага дыхання, мігацення ў вачах і караскання па прыступках — уверх, уверх, чамусьці што б там ні было толькі ўверх, да дыплома кансерваторыі?.. Не, менавіта з ёй, Музыкай: з мачахай, а лепш, і не з мачахай нават, а з айчымам — жорсткім, разумным і справядлівым айчымам, які ў самы патрэбны час выбіў дурасць з галавы і паставіў на ногі...
Убітая ў мяне вышэйшая музычная адукацыя сядзіць ува мне як хранічна запалены апендыкс і нагадвае пра сябе ў самыя непрадбачаныя моманты жыцця. І тады віяланчэльная туга, якая заўсёды наганяе мяне ў хвіліны судакранання з музычным мінулым, а дакладней, і не туга, а здань тугі — бо самой тугі ўжо не існуе, яна памерла і засталася ў межах гэтага мінулага, — здань тугі згушчаецца і ласкава датыкаецца да жывога майго сэрца, і тады я скаланаюся і кажу сабе, што абавязкова рана ці позна напішу сумную і смешную аповесць пра свае ўзаемаадносіны з Музыкай.
Але яшчэ не час, яшчэ не зараз. І не таму, што я баюся гэтых нажавых судакрананняў з мінулым, а проста цяпер аб іншым.
Іншая гісторыя.
...Той вясной выходзіла мая першая кніжка, і я жыла ёю. Дакладней, я не жыла, а пражывала тыдні і дні пакутлівага чакання, якое мардавала душу. У доме жылі магічныя абазначэнні друкарскіх таінстваў: «першая карэктура», «другая карэктура», «сігнал»...
Я не магла працаваць... На пісьмовым стале мёртвым стосам ляжала недапісанае апавяданне, гарэла пратэрмінаваная дамова на п’есу. Я цэлымі днямі валялася на канапе і, закінуўшы руку за галаву, уяўляла сваю, не народжаную яшчэ, кніжку. Яе сінюю вокладку і ўласнае сваё імя белымі літарамі на сінім...
За вокнамі прырода тварыла вясну ці вясна тварыла прыроду — ва ўсякім разе, кожны дзень прыносіў якую-небудзь навіну: то зацвітаў урук пяшчотнай смугой, то з’яўляліся чароды індыйскіх птушачак майна, якія юрка бегалі па траве.
Трэба было абстрагавацца, скончыць апавяданне, дапісаць п’есу, выйсці пагуляць і ўрэшце змяніць хатні чорны швэдар на што-небудзь лягчэйшае. Але я з раніцы да вечара валялася на канапе ў чорным швэдры і моўчкі, напружана перасільвала час. Я была паралізаваная чаканнем. Цэлымі днямі я чакала званка з выдавецтва. Бліжэй да вечара, не дачакаўшыся, тэлефанавала сама. Ці ёсць навіны? Не. Напэўна, днямі. На днях... На днях?!! А як пражыць гэтыя дні?! Ці ж скончыцца гэта калі-небудзь?! Існаванне ў чаканні рабілася жахлівым, невыносным...
Цяпер я падазраю, што гэта былі самыя шчаслівыя дні майго жыцця...
Нарэшце аднойчы пад вечар патэлефанавалі. Так, віншуем, прыбыў сігнал. Мая рэдактарка гаварыла спакойна-ветлівым голасам, быццам нічога надзвычайнага не адбылося. Не было ў яе голасе чароўнага шчасця, і гэта выклікала да яе нянавісць.
— Але сёння вы, пэўна, не паспееце прыехаць. Да канца працоўнага дня засталося паўгадзіны. Прыйдзецца да заўтра...
— Не-не, я паспею! Таксі злаўлю, ці прыватніка, ці грузавік! Сметніцу! Палівалку! Я буду ў выдавецтве праз дваццаць хвілін!!
Выскачыўшы з дому ў тым жа чорным швэдры, я паімчала праз двор — насустрач здзейсненаму шчасцю ў сіняй вокладцы.
— Можна вас на хвілінку?
У нашым двары жыла сям’я нейкіх усходніх людзей — ці то персаў, ці то асецінаў, ці то бухарскіх габрэяў. Бацька, шчуплы чалавечак з фарсістымі вусікамі, працаваў экспедытарам, развозіў на машыне мяса. Часта ў абедзенны час у двары стаяла яго машына з сінім фургонам. А маці ў сям’і не было, вось якая бяда ў іх здарылася, маці памерла за тры гады да ўсёй гэтай музычнай гісторыі.
— Можна вас на хвіліначку? — Да мяне, нясмела ўсміхаючыся, падыходзіў тата сям’і. — Калі вы не вельмі спяшаецеся.
— Ды калі ласка. — Я адчула, што сатанею, але састроіла на твары складаную грымасу прывітальнай увагі.
Маё жыццё заўсёды абцяжарвалі выдаткі дамашняга выхавання, выхавання, я б сказала, перагружанага традыцыямі ўсходняй ветлівасці і павагі да ўсіх — да старцаў, да суседзяў, да знаёмых, да незнаёмых, да ледзь знаёмых тым больш, бо яны быццам і ведаюць цябе, але ведаюць недастаткова, не дай божа, каб у іх склалася аб табе скажонае меркаванне... Тата ўсходняй сям’і якраз належаў да такіх ледзь знаёмых. Сустракаючыся ў двары, мы ківалі адно аднаму.
— Ды калі ласка...
— Мы незнаёмыя, але мы пра вас ведаем... — паспешліва загаварыў ён, усё гэтак жа нясмела ўсміхаючыся. — Пра вас у двары добра кажуць...
— Праўда? — ветліва здзівілася я, не ведаючы, што яшчэ сказаць з гэтай нагоды. Секунды адляталі прэч, кніжка ляжала ў выдавецтве, на стале рэдактаркі. — І што ж?
— Вы ж скончылі кансерваторыю? — радасна працягваў ён.
Я засумавала.
— Ну... наогул... так... — прамармытала я.
Да таго моманту мінуў год, як я пакінула пасаду канцэртмайстра і была цалкам вольная для заняткаў літаратурай. І гэтая выпакутаваная, доўгачаканая свабода ўсё яшчэ здавалася мне недазваляльным шчасцем, нечым непрыстойным, няёмкім, надзвычайным. Шматгадовыя абавязкі ў дачыненні да Музыкі луналі за маёй спінай грознай нядаўнасцю, і я яшчэ не адважвалася канчаткова паверыць, што вольная, вольная, вольная. Так чалавек, які доўга нёс цяжкую ношу і нарэшце скінуў яе, рады б паверыць, што лёгкі з гэтага часу і парывісты, ды ныюць плечы, ломіць паясніцу, дыханне няроўнае.
Маленькі ветлівы чалавечак нагадаў пра маю шматгадовую катаргу, пра пугу, якая зусім нядаўна яшчэ гуляла па маіх плячах. І плечы здрыгануліся...
Тата сям’і апусціў важкую торбу з бульбай, і яна грузна развалілася на асфальце.
— Я наконт дачкі... — працягваў ён, размінаючы рукі з барвовымі рубчастымі слядамі ад вяровачнай торбы. — Яна такая здольная, такая разумніца, вы проста атрымаеце асалоду!..
— А-а, — зразумела я, — вы хочаце яе музыцы вучыць?
— Вы будзеце атрымліваць вялікае задавальненне, — умольна паўтарыў ён і, спахапіўшыся, паспешліва дадаў: — Кошт самі назавіце!
— На жаль, я ўжо не звязана з музыкай. Разумееце, зусім... — Я зрабіла засмучана-ветлівы твар і нават рукамі злёгку развяла. Потым скоса зірнула на гадзіннік і бязгучна застагнала: дамчаць мяне да выдавецтва мог толькі хвацкі прыватнік.
— Як гэта — зусім? — Ён недаверліва ўсміхнуўся. — Ну, до-мі-соль якое-небудзь яшчэ памятаеце, туды-сюды?
— До-мі-соль памятаю, — маркотна пагадзілася я, адчуваючы, што ўцягваюся ў нейкія недарэчныя тлумачэнні, аднекванні, настойванні, замест таго каб ветліва, але цвёрда адмовіць адразу.
— Мы вельмі хочам вас, — сказаў ён і ўздыхнуў. — Пра вас у двары добра гавораць. Вы будзеце атрымліваць ад яе задавальненне, яна такая здольная, мая Карына!
— Ведаеце што, — прапанавала я, — давайце я патэлефаную сваім сябрам-музыкам і знайду для вашай Карыны добрага педагога.
— Мы толькі вас хочам, — сумна, але настойліва запярэчыў ён. — Яе нябожчыца маці так марыла пра гэта...
Я зразумела, што загінула. Нясмелы чалавек, сам не падазраючы, агрэў мяне другі раз.
У мяне ёсць жорсткія правілы, я ўмею адмаўляць. Я ўмею шанаваць свой час і засцерагаць яго ад замахаў непатрэбных мне людзей.
Неабходна толькі, каб людзі гэтыя былі цалкам шчаслівыя.
Вось тэлефануе прыяцель і просіць напісаць рэцэнзію на спектакль, пастаўлены яго сябрам-рэжысёрам.
— Абсалютна немагчыма, браце, — мякка, але цвёрда адказваю я. — Ты ж ведаеш, у мяне жорсткае правіла — не рабіць таго, чаго не ўмею. Я не тэатразнаўца — раз, часу няма — два, і ў рэшце рэшт я проста не хачу, што само па сабе важкая прычына.
Прыяцель з паразуменнем падтаквае ў трубку:
— Так, так, вядома... Ты маеш рацыю... Але шкада чалавека, разумееш. Жонка ў бальніцы, дачка руку зламала, а тут яшчэ галоўны — скаціна, з’ядае яго поедам, вытурвае з тэатра.
Я яшчэ мармычу нешта аб тэрміновым перакладзе, але жорсткае правіла — мой баявы конь — ужо спатыкнулася аб няшчасці невядомага мне рэжысёра, папруга саслабла, і я вось-вось вывалюся з сядла. Дзе ты, мой баявы конь? Ён падстаўляе шыю пад хамут, і гэта ўжо не конь, а працоўная кляча, якой можна панукваць. І мой прыяцель гэта выдатна адчувае і напірае:
— Ды я табе слова даю: цалкам прыстойны спектакль, табе нават хлусіць не давядзецца. Напішы пару добрых слоў, падтрымай чалавека ў бядзе. Табе гэта залічыцца...
Дзе менавіта мне гэта залічыцца, я ўжо не ўдакладняю, бо выбіта з сядла. Я толькі дапытваюся забітым голасам, калі пачатак спектакля.
І вось я плятуся глядзець зусім непатрэбны мне спектакль пра піянерскае сумленне і бітыя дзве гадзіны луплю вочы на сцэну, дзе любімую ўсім класам піянерважатую іграе найстарэйшая акторка трупы. Я гляджу на ногі заслужанай актрысы — ногі пажылой жанчыны, якая пакутуе на тромбафлебіт, і сумую... Пасля гэтага дня тры я мардуюся са сваім зусім не піянерскім сумленнем і спрабую ўтлумачыць яму нешта пра жонку ў бальніцы і скаціну галоўнага, а сумленне пасылае ісці лесам маю мяккацеласць і адказвае, што на месцы скаціны галоўнага даўно б ужо выгнала з тэатра сябра майго прыяцеля. У рэшце рэшт я ўсё ж выціскаю з сябе дзве старонкі пошлай кісляціны, дзе хлушу, хлушу бессаромна, напрыклад, называю пажылую піянерважатую адным са складальнікаў поспеху спектакля. Падпісваюся, вядома, выдуманым шэранькім прозвішчам і прынцыпова не купляю нумар газеты, дзе надрукаваная гэтая лухта. Але сумленне, ці як там яго назваць, доўга яшчэ чухае выцятае месца і пахныквае над ім.
— ...Так, яе нябожчыца маці марыла, — сурова паўтарыў тата сям’і, — каб Карына навучылася іграць на інструменце... А кошт назавіце самі.
— Пры чым тут грошы!
Я яшчэ спрабавала выстаяць, але гэта было ўжо бессэнсоўна. Ёсць паняцці, якія сваім святым значэннем проста паралізуюць маю жыццеўстойлівасць. Дзяўчынка сірата, і пярэчыць далей было немагчыма — я ўжо ведала, што займуся гэтай не толькі непатрэбнай, але і бясконца пакутлівай для мяне справай — стану даваць дзяўчынцы ўрокі музыкі...
— Ну добра, — маркотна сказала я. — Паглядзім... Я зайду сёння, пазней. Пазнаёмлюся з вашай дзяўчынкай...
Ён успыхнуў ад радасці і загаварыў хутка, блытана і балбатаў яшчэ хвілін пяць. А я ветліва ківала і ад нянавісці была блізкая да непрытомнасці, калі такая прычына для непрытомнасці існуе. Я ненавідзела яго, сваю будучую вучаніцу, сваю мяккацеласць. Але больш за ўсё я ненавідзела сваю музычную адукацыю, і ад гэтай бяссільнай нянавісці пяршыла ў горле і свярбелі вочы.
Увечары я стаяла ў цеснай вітальні, асветленай пранізліва-чырвоным святлом, і хмурная дзяўчынка гадоў дванаццаці шукала для мяне хатні абутак. Нарэшце яна выцягнула з-за дзвярэй старыя клятчастыя пантофлі і кінула іх перада мной:
— Не стойце басанож.
З пакоя прашаркаў стары — з белымі космамі, з белай барадой, вельмі прыстойны, але, відаць, вар’ят, бо дзяўчынка нахмурылася і злосна прыкрыкнула:
— Ну што табе? Ідзі, ідзі кладзіся!
Гэтага старога я бачыла шмат разоў. Увесну, калі пачынала прыграваць, старэйшы ўнук подбегам выносіў у двор старое венскае крэсла, ставіў яго пад вінаграднікам, які толькі пачынаў зелянець, потым забягаў у хату і асцярожна выводзіў дзеда. Той гадзінамі сядзеў на крэсле — прыгожы, як біблейскі прарок, з ярмолкай на белых космах, — драмаў ці глядзеў на тое, што адбывалася ў двары, пустым завоблачным позіркам...
Стары ўгледзеўся ў мяне і коратка спытаў нешта на незразумелай мове. Гэта была ўсходняя мова, але не ўзбекская; узбекскую я не тое каб ведаю — не, я не ведаю яе, але адчуваю вухам і паднябеннем.
Дзяўчынка крыкнула:
— Не, не мама! Ідзі да сябе, я кажу!
І тут я заўважыла іншую дзяўчынку, малодшую. Яна ціснулася да вушака дзвярэй і глядзела на мяне з ціхай усмешкай. Позірк яе бліскучых празрыстых вачэй быў нават не ласкавым, не — любоўным. Яна лашчыла гэтым поглядам усё вакол — і мяне, і сястру, і вар’ята дзеда, і дзвярны вушак. Яна ўсіх, усіх любіла...
— Ну прывітанне, — сказала я ёй. — Дык гэта цябе я буду вучыць музыцы?
— Не. Мяне, — буркнула старэйшая. — Вы праходзьце, я зараз. У мяне там катлеты смажацца...
Яна знікла. Стары ўсё яшчэ моўчкі глядзеў на мяне, трывожна і чакальна, потым зноў спытаў нешта ў малодшай дзяўчынкі. Тая закруціла галавой і, імкліва ўсміхнуўшыся мне, сказала:
— Ды не, гэта не мама. Ідзі спаць, дзеда... — прытулілася да старога і павяла ў глыб кватэры, нешта далікатна прыгаворваючы на той жа ўсходняй мове.
У вялікім пакоі стаялі старая канапа, буфет, некалькі венскіх крэслаў і чорнае абшарпанае піяніна «Кастрычнік», верагодна, набытае па аб’яве... Такія аб’явы, з махрамі тэлефонных нумароў, папяровай луской пакрывалі тарцовую сцяну нашай харчовай крамы.
На вечку піяніна сядзела надзвычай пухнатая попельнага колеру котка з дзікімі змрочнымі вачыма. Я сагнала яе, падняла вечка і праверыла строй. Настройвалі не так даўно — інструмент гучаў глухавата, але чыста.
Я села на зэдлік, і паліроўка інструмента адразу адбіла маё адлюстраванне — маркотнага, атупелага ад гам спадарожніка дзяцінства і юнацтва. Мы не бачыліся год, доўгі шчаслівы год, на працягу якога я ні разу не падышла да інструмента, і вось сустрэліся...
Ах, мой чорны чалавек, alter ego з цёмнымі вачніцамі, цьмяным блікам на скуле, мой цягучы цяжкі сон, мая падсвядомасць — ну, добры дзень...
Адвыклымі пальцамі я ўзяла мінорны акорд і націснула нагою педаль. Сумнае сугучча вільготна задрыжала ў паветры. Тады я зайграла, што памятала і любіла заўсёды — «Фантазію-экспромт» Шапена, гэтыя жамчужныя завесы далікатна-мудрагелістай мелодыі, завесы, завесы вакол сэрца, і вышэй — вакол горла і, нарэшце, зацягнуты на рыданні аркан...
Прайграла некалькі тактаў і абарвала: пальцы, якія год не дакраналіся да клавіятуры, адчуваліся пратэзамі. Вось яно, праклятае няўдзячнае рамяство, — нічога не застаецца, калі штодня не кідаць у яго прагную пашчу шматгадзінную, катаржную працу.
Побач са мной ціха ўздыхнулі. Малодшая дзяўчынка, прыціснуўшыся спінай да шпалер, ласкава мне ўсміхалася. Пазней я заўважыла, што яна ціснулася не толькі да родных — дзеда, сястры, бацькі, але і да прадметаў, нібы яе маленькая сутнасць, перапоўненая любоўю да ўсяго на свеце, прагнула прынікнуць, прыпасці, аблашчыць ўсё, што траплялася ёй на вочы.
— Ну што? — спытала я яе. — Чаму ўсміхаешся?
— Музыка, — шэптам сказала яна, кіўнуўшы на клавіятуру. — Прыгожа... Рассыпаецца, як шарыкі...
З кухні, развязваючы фартух, выйшла старэйшая. Я паднялася з круглага зэдліка і пляснула па ім далонню:
— Сядай, — а сама перасела на венскае крэсла.
Карына пакорліва апусцілася на зэдлік, згорбілася, працягнула рукі ўздоўж каленяў і ўважліва ўтаропілася на сваё адлюстраванне ў піяніна. Кагосьці пакутліва нагадвала мне гэтая дзяўчынка. Напамінала настолькі балюча, што нават не хацелася варушыць памяць.
— Падыміся, — сказала я. — Табе высока. Давай падкруцім зэдлік.
Падкруцілі... Яна зноў пакорліва працягнула ўздоўж каленяў рукі і абыякава ўгледзелася ў сваё адлюстраванне — так стары пастух глядзіць у сухую стэпавую далеч выпаленым позіркам.
Я адчула, што зараз павінна сказаць ёй што-небудзь жывое, чалавечнае, бо менавіта гэтага яна ад мяне не чакае. Напэўна, думае, пачну ёй расказваць, што інструмент, за які яна села, называецца фартэпіяна... Не, мілая, занадта добра я памятаю свае першыя ўрокі музыкі...