Мяне дыханнем не сагрэлі...
* * *
Мяне дыханнем не сагрэлі
Стагоддзі на руках сталёвых,
Я долю берагу Сальеры
Ад раўнадушша плыняў новых.
І ніткай забыццёвай дзіўнай
Мацую згублены вянок,
Успамінаю інстынктыўна
Халодную бязгрэшнасць нот.
Яны раскіданы па полі,
На кветках іх знаходзіць чмель,
А калі ўвечар выйдзеш, вольны,
Чароўную пачуеш трэль!
На тых пакінутых паўстанках,
У тамбурах, дзе сорам віс,
Старонкі драхлыя гартаю
І не спрабую жыць на біс.
А раніцамі — прэч манеры! —
Дрыжыць стамлёная рука:
Глытае згорблены Сарьеры
Густое піва ля ларка.
Мяне дыханнем не сагрэлі
Стагоддзі на руках сталёвых,
Я долю берагу Сальеры
Ад раўнадушша плыняў новых.
І ніткай забыццёвай дзіўнай
Мацую згублены вянок,
Успамінаю інстынктыўна
Халодную бязгрэшнасць нот.
Яны раскіданы па полі,
На кветках іх знаходзіць чмель,
А калі ўвечар выйдзеш, вольны,
Чароўную пачуеш трэль!
На тых пакінутых паўстанках,
У тамбурах, дзе сорам віс,
Старонкі драхлыя гартаю
І не спрабую жыць на біс.
А раніцамі — прэч манеры! —
Дрыжыць стамлёная рука:
Глытае згорблены Сарьеры
Густое піва ля ларка.




