Гэта зараз усё і адразу, у колеры, на камерах лічбавых...
* * *
Гэта зараз усё і адразу, у колеры, на камерах лічбавых,
а тады — толькі плёнка ч/б з патайным серабром,
праявіцель, а потым — фіксаж, а затым — яшчэ высушыць
у чырвоным святле, а для фотак, дык лепш унібром.
Ну а плёнку ў фальгу завярнуць (гэта лепш, чым газета),
вельмі рэдка хто сам, бо складана, амаль як вітраж.
У асноўным заказ ў атэлье, дарагія партрэты
ды сямейныя здымкі — касцюмы, сур’ёз, антураж.
Фотаздымкі і плёнкі жыццё ўсё ў кватэры збіраліся,
у вялізныя скрыні яны потым ледзьве ўвайшлі,
але, грошы сабраўшы, сканер новы купіць здагадаліся,
і за месяц мінулае — ў лічбу, а скрынкі пад ложак пайшлі.
Адшукаць тыя файлы ў архіве, і скінуць на прынтар,
і фарматам АЗ друкаваць і каханне, і сум, і тугу,
што ў жыцці адбыліся ды міма прабеглі, як спрынтар.
Не бяда, што я колеры ў прынтар дадаць не магу.
Чорна-белым мінулым хапіла б абклеіць падлогу і сцены,
каб затым пасярэдзіне сесці і моўчкі глядзець
на знаёмых і родных, што зараз не болей за цені,
і самому пры гэтым працягваць сівець і лысець.
Валасы аблятаюць, і вытрымка з імі знікае,
расплываецца ўсё, бо, на жаль, памыляецца зрок,
ды затое прытым адчувальнасць прыкметна ўзрастае,
вось і зараз ад слёз у вачах утрымацца не змог.
Як фрамужкі ў мінулае гэтыя смутныя фоткі,
зазірнуў — да мяне яны быццам у госці прыйшлі:
вось бабуля, вось мама, вось тата, вось нейкая цётка,
гэта дзядзька Сярожа, а гэта засвечана: бліц.
Гэта я з голым задам і тры з цэлулоіду качкі,
гэта з плюшавым мішкам, і мама мяне абняла,
гэта з братам Алёшкам, вось з кніжкай, а гэта... чакайце...
гэта... а, цётка Рая, яна з падарункам прыйшла.
Гэта першы «Б» клас, а вось гэта ўжо клас наш дзясяты,
першы курс, мы на бульбе, а вось Яшка Калер і я,
гэта я ў партупеі ля танка, ухмылка камбата,
а вось першая жонка, а вось і другая мая,
вось сыны, вось унучка, а гэта мы штосьці спраўляем,
падарожжы на мора, а далей — Італія, Крым,
гэта дайвінг, Егіпет... Past perfect — і зноў успамін наплывае,
і наіўная рэтуш нібы на нябожчыку грым.
Гэта хлопчык, а гэта, здаецца, мінак выпадковы,
барадач і таўстун, што няспешна па цемры брыдзе,
хворы ён і стары, ды да хлопчыка чымсьці падобны.
Гэты здымак... Няўжо гэта я?! Ды калі ж я здымаўся і дзе?
Тут палова на здымках ужо назаўжды невідзімкі,
і было, і сплыло, ды і позна аб тым шкадаваць.
Праляцела жыццё, засталіся адны фотаздымкі,
ды нікога ад скону яны не змаглі ўратаваць.