Жаночая ціхая лірыка
Ціхая гэта жаночая лірыка —
ціхая ўсё ж да пары.
Потым — як выбухне, каб дзе накінуцца,
скокнуць, сабою накрыць.
Бачыш, як доўгія ногі наточвае,
мажа крамольна свой рот,
пасмы шалёна і лоўка накручвае,
рыскай ламанай — брыво.
Скаргі ды слёзы, стогны паскудныя —
мабыць, праклёны на лёс.
Бедныя рыфмы — кульгавыя, блудныя
строіць на пляцы ў мароз.
Вечна вясна у яе — з абяцаннямі,
восень — з пажухлым лістом.
Гук пераможны, мана развітальная
і аптымізму глыток.
Гэта рыторыка, гэта істэрыка,
гоман гармонаў: пара!
Ох, небяспечная для неўрасценіка
з ценем уласным гульня.
Эрас спалохаўся, хітра прыцішаны,
шле двайніка-змагара
на перапалку, капрызнага, ўвішнага
шулера і махляра.
Можа, спытаеш: адкуль тут сусветная
цемра, чыя ў тым віна?
Лірыка ціхая ды непрыметная —
З пекла яна.
ціхая ўсё ж да пары.
Потым — як выбухне, каб дзе накінуцца,
скокнуць, сабою накрыць.
Бачыш, як доўгія ногі наточвае,
мажа крамольна свой рот,
пасмы шалёна і лоўка накручвае,
рыскай ламанай — брыво.
Скаргі ды слёзы, стогны паскудныя —
мабыць, праклёны на лёс.
Бедныя рыфмы — кульгавыя, блудныя
строіць на пляцы ў мароз.
Вечна вясна у яе — з абяцаннямі,
восень — з пажухлым лістом.
Гук пераможны, мана развітальная
і аптымізму глыток.
Гэта рыторыка, гэта істэрыка,
гоман гармонаў: пара!
Ох, небяспечная для неўрасценіка
з ценем уласным гульня.
Эрас спалохаўся, хітра прыцішаны,
шле двайніка-змагара
на перапалку, капрызнага, ўвішнага
шулера і махляра.
Можа, спытаеш: адкуль тут сусветная
цемра, чыя ў тым віна?
Лірыка ціхая ды непрыметная —
З пекла яна.





