Гэта вельмі маркотна — спачатку расказваць пра нешта...
* * *
Гэта вельмі маркотна — спачатку расказваць пра нешта.
Размова пустая. Падбіраецца ключ да зімы.
Яшчэ пара дзён — і апусціцца белая занавеска
На знаёмых людзей, на дарогі, на дрэвы, дамы.
Гэта вельмі самотна — у сінім вясельным горадзе
Сустрэць суджаную ў заручальным пярсцёнку чужым.
Загубіць сябе проста так, з-за фальшывай гордасці
І забыць сваю торбу на ганку, высокім, разным.
Гэта вельмі карцінна — што шчокі занадта румяныя,
Што чырвоныя захады — веснікі злоснай бяды.
І сыходзяць патроху ўсе рэчы з пакоя прыбранага,
Бедакі, бо не ведаюць, як ім ісці і куды.