Хатнія жывёлы

На зялёным пагорку заснуў я,
Абудзiўся ад плачу ў сне:
Мне прыснiлiся двое добрых,
Двое светлых прысніліся мне.

Маладосць мне далёкая снілася,
І з двума я ішоў да жытла,
І адзін згадваў страчаны дом,
А другi — таго дома любiў спадара.

Залатыя я даў ім імёны,
Ад славесных він захмялеў,
І няхай цень сабакі — то воўк,
Светлы вобраз ката — гэта леў!

На зялёным пагорку заснуў я,
Абудзiўся ж на голай зямлі:
Ні сабакі, няма ні ката, толькі я, сірата,
Ды дарога ў асенняй iмжы.

Ды ці можа пры розуме добрым істота
Ў тую далеч пакрочыць за мной?
Я адзін, лістапад прабірае мне косці,
І брыду на чужбіну дарогай сырой.