Папяровы тыгр
Патапаў заціснуў правай рукой ля горла ворат паліто і ступіў на вуліцу. Дыханне ад холаду жорстка перахапіла, на вочы навярнуліся імгненныя слёзы. Вушы і лысіну, якая шчымела ад болю, сцягнуў цяжкі ледзяны панцыр. Метраў за пяцьдзясят ад уваходу ў атэль ён разглядзеў шашачкі таксі і замахаў рукой, падзываючы машыну. Пальчатак у яго таксама не было, таму рука амаль адразу застыла, аднак шашачкі з месца не крануліся.
Патапаў рыўком падняў куртаты каўнерык свайго паліто і асцярожна пакрочыў па зледзянелым тратуары. Сам сабе ён нагадваў у гэты момант касманаўта, які адарваўся ад карабля. Нябачны шланг, які, як пупавіна, злучаў яго з базавым модулем, разарваўся, і, бездапаможна размахваючы рукамі, ён плыў цяпер сярод бліскучых зорак у абсалютна беспаветранай прасторы. Патапаў двойчы паслізнуўся, пакуль даплыў да таксі, расчыніў дзверцы і моўчкі ўпаў у цёплую, пракураную мякаць салона.
— І чаго? — спытаў яго грузны вадзіцель, не паварочваючы галавы.
— Нічога, — адказаў Патапаў і выцер слёзы. — Пагрэцца залез.
— Дзвесце рублёў.
— Ды хоць трыста.
— За трыста я цябе яшчэ і пакатаю крыху.
— Выдатна... Тады паехалі. Мне тэлефон купіць трэба. Да бліжэйшай крамы падкінь.
Яго ўласны смартфон загінуў на саракаградусным марозе каля гадзіны таму. Патапаў занадта доўга пратрымаў яго ў руцэ, бо не адважваўся набраць нумар, і апарат перастаў падаваць прыкметы жыцця. Падмарожаныя пальцы цяпер балюча адчувалі кожную складачку ў кішэні паліто. За дзесяць гадоў адсутнасці ў родным горадзе ён зусім забыўся, што такое зіма на Крайняй Поўначы.
— Толькі што прыляцеў? — заварушыўся таксіст на сваім сядзенні.
— Пару гадзін таму.
— Вось я і гляджу: апрануты не па сезоне, нейкі надта стыльны. Кім працуеш?
— Я рэжысёр.
— Ух ты...
— Слухай, паехалі, а?
Вадзіцель крануў свой ГАЗ-24 з месца, і, пастукваючы коламі, як цягнік на стыках, старэнькая «Волга» павольна пакацілася вакол плошчы. Патапаў яшчэ памятаў гэтае паляпванне. Калі аўтамабіль у халады доўга стаяў на месцы, ніжняя частка колаў дубела і прымала форму прамавугольніка, а потым яшчэ некаторы час не магла вярнуцца ў свой круглы стан. Ад гэтага ў горадзе, які з-за вечнай мерзлаты не ведаў чыгункі, зімой раз-пораз усё ж чуўся вясёлы перастук.
Прытармазіў таксіст каля таго самага дома, дзе Патапаў правёў сваё дзяцінства. Яшчэ месяц таму на падобнае супадзенне ён не звярнуў бы ніякай увагі, але зараз нават з машыны выйшаў не адразу, злёгку разгубіўся, калі падумаў, што гэта, мусіць, знак.
Каля кораба цеплатрасы побач з кладоўкамі стаяў паліцэйскі ўазік, а крыху далей — грузавая машына. Двое паліцэйскіх, апранутых у грувасткія бушлаты, зазіралі ў кораб і размаўлялі з кімсьці ўнутры.
У кабіне грузавіка мігцеў абыякавы да ўсяго агеньчык цыгарэты. Патапаў справіўся з прыступам раптоўнага галавакружэння і паплёўся да крамкі, над якой свяціліся яркія літары «СУВЯЗЬ».
Адчуванне катаклізму і будучага канца свету, якое ахапіла Патапава, ледзь ён увайшоў у свой стары двор, было яму знаёма. У прынцыпе, яно не пакідала яго ўжо некалькі месяцаў. Мінулым летам, калі вакол Масквы ад небывалай спякоты гарэлі вёскі, лясы і тарфянікі, а сталінскія высокія дамы знікалі ў белым дыме ўжо ад пятнаццатага паверха, Патапаў штораніцы падоўгу глядзеў на распалены, зацягнуты смогам горад са сваёй прахалоднай кватэры, і моцныя кандыцыянеры, якіх было амаль не чуваць, у кожным пакоі, не прыносілі яму пачуцця бяспекі. Хутчэй наадварот, яны падкрэслівалі яго поўную залежнасць ад мноства самых розных абставін, што забяспечвалі яго камфорт, але ў кожную хвіліну маглі павярнуцца супраць яго, раздушыць яго ў цісках спёкі, сплюшчыць, спапяліць, зраўнаваць з астатнімі.
Пры думцы аб гэтых рэчах — аб спыненні падачы электраэнергіі, аб буйной аварыі ў тым месцы, адкуль ідзе вада, аб спёцы, паніцы, непазбежных успышках гвалту, аб беспарадках і масавым хаосе, якія не адолее ніводная дзяржава, а галоўнае, аб сваёй роўнасці з іншымі перад абліччам гэтага хаосу — Патапаў востра ўлоўліваў далікатнасць не толькі свайго ўласнага, і для яго зусім не маленькага жыцця, але і поўную безабароннасць усяго чалавецтва.
Зрэшты, тут ён асабліва не хітраваў перад сабой. Гібель амаль сямі мільярдаў людзей уяўлялася яму больш у элегічным і філасофскім ключы, тады як свой уласны заўчасны скон ён разглядаў як накіраваную асабіста супраць яго трагічную несправядлівасць. Не баючыся, па сутнасці, самой смерці, ён адмаўляўся прызнаць важнасць і значэнне таго, што загінуць пры вялікай катастрофе могуць літаральна ўсё. Гэтыя ўсе для яго былі тым, з чым ён зусім не хацеў ураўноўвацца ні пры якіх абставінах, — нават, калі станецца такім жа мёртвым, як і яны.
Смерць для Патапава зусім не мела тых агульных і ўсіх ураўноўваючых уласцівасцей, якія, на яго думку, былі прыдуманы толькі для таго, каб дапамагчы змучаным хваробай, або галечай, ці адсутнасцю таленту непрыгожым ды неразумным людзям змірыцца і прыняць непазбежнае. Сваю магчымую гібель у вялікай катастрофе ён адчуваў як персанальную паразу, як сваю асабістую, няхай і не вельмі прыкметную на агульным фоне, лажу.
Чытаючы ў інтэрнэце клікунскія пасты пра канец свету, які нібыта настане ў 2012 годзе, і ацэньваючы ўласныя фінансы, якіх павінна было хапіць як мінімум яшчэ гадоў на дзесяць, ён рабіў простыя арыфметычныя высновы і знаходзіў дзіўнае задавальненне ў тым, што запасу трываласці ў яго заставалася нашмат больш, чым у планеты. Гэта значыць, ён яшчэ мог дазволіць два-тры правальныя праекты ў сваім раскладзе, а планета ў сваім ужо не магла.
У гэтым спаборніцтве яна яму прайграла. Патапаў коўзаўся па наледзі ўглыб двара і ўзіраўся ў той кут, дзе два нудныя пяціпавярховікі сыходзіліся перпендыкулярна адзін аднаму. Там цямнеў уваход у яго былы пад’езд. Труба цеплатрасы побач з пад’ездам была звыкла пакрыта барадой ледзяшоў, толькі барада гэтая была перавернута, пашыралася ўніз і ў сваёй аснове дасягала шырыні ў паўтара метра.
Вада з трубы, колькі памятаў Патапаў, бегла заўсёды. Узімку яна ператваралася ў такую вось ледзяную Фудзіяму, а ўлетку ўцякала пад дом, дзе падтоплівала патроху і размывала вечную мерзлату, у якую былі ўбітыя палі апорнай канструкцыі. Дом ад гэтага злёгку «плыў», у кватэрах на сценах узнікалі доўгія расколіны, што паўзлі кудысьці да суседзяў, а ўзімку пакрываліся касматым зіхатлівым інеем, аднак труба каля пад’езда працягвала бегчы круглы год, і гэта нікога асабліва не хвалявала. Калі нехта хацеў прадаць у гэтым доме кватэру, дык заклейваў расколіны суцэльнымі палосамі паперы, бяліў сцены і толькі пасля гэтых мерапрыемстваў клікаў патэнцыйных пакупнікоў на агледзіны. Папера выдатна трымалася месяцы два.
Тоўстыя нарасты лёду пад трубой нагадалі Патапаву вокны ў яго старой кватэры. Трайныя рамы, заканапачаныя тэхнічнай ватай і абклееныя зверху грубай паперай, ніколькі не ратавалі ад наледзі, таму да вясны на вокны накладалася шурпатая шэрая каламуць таўшчынёй не менш за пятнаццаць сантыметраў. Яе месяцовая наздраватая паверхня ніколі не бывала белай з-за таго, што звычайнае чалавечае жыццё ў неправетранай кватэры на працягу некалькіх месяцаў стварае касмічныя аб’ёмы пылу, і тое, што не паспявала асядаць у лёгкіх, пласт за пластом назапашвала на сабе гэтая наледзь.
Дыхаць на яе, скрэбці пазногцем або спрабаваць растапіць яе далонькай у надзеі хоць адным вочкам зірнуць вонкі было бессэнсоўна. Нават святло яна прапускала з цяжкасцю. Чатыры месяцы яно сачылася ў кватэру ціхай сапай прыкладна па гадзіне ў дзень, як злачынец, які яшчэ не адважыўся на злачынства, а толькі прыглядаецца. Усё зімовае жыццё ў кватэры працякала пры электрычнасці. З часам наледзі станавілася цесна на шкляной паверхні, і яна перабіралася на рамы, выпучвалася па баках, спаўзаючы дагістарычным ледніком на падаконнік. Ад гэтых яе экспансій фарба на рамах і падаконніку кожную вясну пузырылася, і той, хто асабліва сябе ненавідзеў, мог з лёгкасцю атрымаць задавальненне, рэзка правёўшы па гэтым месцы рукой.
Дачакацца, пакуль наледзь на вокнах растане сама сабой, у Патапава ніколі не атрымлівалася. У дзяцінстве ён з восені ўціскаў у гэты ледзяны маналіт дробныя манеты, і калі яны пачыналі адвальвацца, ён узбройваўся кухонным нажом. Калупаць ненавісны лёд было для яго ні з чым не параўнальнай асалодай.
Патапаў награваў нож над газавай канфоркай, хутка, каб той не астыў, прабягаў праз усю кватэру да сябе ў пакой і з шыпеннем апускаў яго ў шэрую каламуць. Нож уваходзіў глыбока, але таўшчэзнай пліце лёду гэта зусім не шкодзіла. Даводзілася бегаць на кухню яшчэ не адзін раз, каб адкалоць хаця б невялікі кавалак ад гэтага айсберга. Маленькі Патапаў забіраўся на падаконнік і самазабыўна, як вязень змрочнага замка з рамана Дзюма, рэзаў нажом лёд на сваім акне. Пад калянамі ў яго храбусцелі асколкі, аднак тоўшча гэтай вертыкальнай Грэнландыі ні на каліва не рабілася празрысцей.
Аднойчы ён моцна перастараўся і разам з вялізным кавалкам лёду вынес фрагмент шкла з ніжняга кута знешняй рамы. Заўважыў гэта ён толькі тады, калі падаконнік пад ім афарбаваўся крывёю. Забыўшыся імгненна пра свае бедныя калені, ён прытуліўся да адтуліны дыяметрам прыкладна ў дваццаць сантыметраў і ледзь не заплакаў, калі ўбачыў зіхатлівы вулічны ліхтар.
Сакавіцкія ліхтары для некаторых жыхароў горада мелі такое ж значэнне, якое святло маяка мае для каманды патрапанага доўгім плаваннем судна. Прынамсі, для Патапава яны мелі такое значэнне. Усю зіму ліхтары цьмяна нагадвалі пра сябе бляклымі плямамі, што былі ледзь бачнымі ў тумане, і толькі ў сакавіку раптам пачыналі зіхацець у сінім вячэрнім небе, быццам з вачэй нарэшце хтосьці зразаў тужлівае, амаль непразрыстае бяльмо. Неба да гэтага незаўважнага і вялікага сакавіцкага моманту, дарэчы, таксама не было сінім. Дакладней, яго не было зусім, бо ў ідэальна шэрай прасторы толькі чалавек з вельмі добрым уяўленнем ці, наадварот, з поўнай яго адсутнасцю, зможа з упэўненасцю сказаць вам, дзе зараз знаходзіцца неба. Не ўсе, зразумела, заўважалі з’яўленне сакавіцкіх ліхтароў, але былі ў горадзе і тыя, хто месяцамі чакаў іх, цярпліва зносіў катаванне цеменню і туманам.
— Ды каб цябе, — Патапаў перасягнуў слізкі парог крамы, упусціўшы за сабой знадворку белыя марозныя клубы. — Тут відэапракат, ці што?
Сцены цеснай крамкі былі ўпрыгожаны велізарнымі постарамі да вядомых фільмаў. З аднаго на Патапава шматзначна глядзеў Джон Малкавіч, шчыльна заціснуты паміж галоўкамі Мішэль Пфайфер і Глен Клоўз. Настойлівы і адначасова няўлоўна ўніклівы позірк Малкавіча ў белым прыдворным парыку намякаў на нешта вельмі забароненае, але вееры абедзвюх дам нібы імкнуліся развеяць пагрозу. Справа ад гэтай манернай групы зусім голага і не тоўстага яшчэ Марлона Брандо абдымала такая ж аголеная парыжская сяброўка, якая сядзела, падцягнуўшы калені да самых грудзей, таму разглядзець яе было немагчыма. Да таго ж гэтае месца на плакаце было забіта белымі літарамі з нікому не патрэбных імёнаў бяспраўных, але апантаных ганарыстасцю рабоў Берталучы.
— Мне адзін дзівак сказаў, што тут тэлефоны прадаюцца, — буркнуў Патапаў, пераводзячы погляд з голай Марыі Шнайдэр на высокага і буйнога ў косці прадаўца, які ўткнуўся ў чырвоную кніжыцу.
— У нас яшчэ не тое скажуць, — праз паўзу адказаў гандляр, не адрываючыся ад сваёй кнігі. — Я б не ўсяму верыў... Але тэлефоны мы прадаём.
— Праўда? — Патапаў недаверліва пакасіўся на Жэрара Дэпардзьё, які нясмела зазіраў праз акно ў пакой да вельмі строгай Фані Ардан.
На падаконніку паміж французамі стаяў плецены кошык з апельсінамі, а Фані захоплена крэмзала нажом адзін з іх, манументальна займаючы ў сваёй цнатлівай белай блузцы практычна ўвесь пярэдні план. Утоеная спакуса, барацьба за лідарства і жорсткае абыходжанне з садавінай — вось як уяўляў сабе жанчын Труфо, калі меркаваць па гэтым постары.
— А плакаты гэтыя тады навошта?
Прадавец коса паглядзеў на Патапава, адсканаваў яго «лук» і палічыў годным адказу.
— Гэта ў нас крэатыў. Гаспадар ад вялікага розуму прыдумаў піяр-ход. Продажы павінны падскочыць вышэй даху... Але нешта не падскокваюць.
Гандляр быў з незвычайных для гэтага бізнэсу. Яго доўгія светлыя валасы былі прыбраныя ў густы хвост. Скураная куртка-касуха з мноствам металічных заклёпак і замкоў-маланак хавалася пад замшавай душагрэйкай без рукавоў. Чорныя джынсы былі запраўлены ў высокія вайсковыя берцы. З-пад бледнага мясістага лба з двума ружовымі прышчамі і глыбокімі зморшчынамі глядзела пара такіх жа мясістых, не вельмі ветлых вачэй. На вокладцы чырвонай кніжкі ў ягонай руцэ Патапаў разгледзеў круглы партрэт Маа Цзэдуна.
Прыхільнік ідэй вялікага стырнавога знаходзіўся тут відавочна не на сваім месцы. Альбо да гэтага часу не зразумеў, хто ён. Хоць трыццатнічак яму ўжо падкаціў. Пры размове ён пазбягаў глядзець у вочы суразмоўцу. Позірк яго з часу, як бегла скочыў на твар Патапава, уцякаў налева ці направа, быццам Патапаў прыйшоў не адзін або нібыта прадавец пры ўсёй сваёй бачнай упэўненасці ў сабе і відавочнай пагардзе да навакольных хацеў схаваць нешта сорамнае.
— Піяр-ход? — перапытаў Патапаў.
— Ага, — гандляр адчуў, што кліент яго — чалавек ва ўсіх сэнсах нетутэйшы, і таму гатовы быў удзяліць яму крыху свайго царскага часу. — Прыблуду з плакатамі вось напісаў. Кажа, яны ўсё з фільмаў пра любоўную сувязь.
— І што?
— Дык у нас магазін «Сувязь» называецца.
Вочы яго слізганулі ўбок, і Патапаў міжволі павярнуўся.
— А-а, у гэтым сэнсе, — працягнуў ён, калі не знайшоў ззаду сябе нічога вартага ўвагі. — Сувязь... Ну так... А я не сцяміў.
— Ніхто не цяміць. Ды яму здаецца, што гэта мяса.
— Не зразумеў.
— Ён думае, гэта вельмі крута, — растлумачыў прадавец. — Капіталіст. Вось яшчэ падставачкі адмысловыя для труб замуціў.
Прадавец дастаў з-пад прылаўка і паказаў Патапаву падстаўку для тэлефона ў выглядзе вялікіх пульхных вуснаў. Мабільнік устанаўліваўся ў гэтую велюравую чырвоную пашчу, вусны рассоўваліся, і ўся кампазіцыя павінна была, відавочна, ствараць эратычную напругу, пакуль абанент чакаў званка ад каханага чалавека.
— Яшчэ ён прагу напісаў для таемных званкоў. Жадаеце, за асобную плату можна паставіць.
— А што гэта?
— Прага такая, я ж кажу. Праграма. Трэшак.
— А-а, праграма... І што яна робіць?
— Дазваляе хаваць некаторыя званкі. Яны не адлюстроўваюцца ні ў спісах набраных, ні ўваходных.
— Навошта?
— Ну, калі вам сяброўка, напрыклад, часта тэлефануе. А жонка любіць у тэлефоне без вас капацца. Можна нават настройку ўстанавіць, каб гэтыя званкі без гудкоў праходзілі. Вам, напрыклад, нехта важны тэлефануе, а вы з жонкай у гэты момант у машыне там ці ў рэстаране. Тэлефон нават не пікне.
— А як я даведаюся, што мне тэлефанавалі?
— Вібрацыя. Яе можна толькі на гэты нумар устанавіць. І, акрамя вас, ніхто не даведаецца. Да таго ж ад званка ніякіх слядоў. Не трэба чысціць потым журнал уваходных. Многія, дарэчы, пра гэта ўвогуле забываюцца... Добрыя сем’і распадаюцца.
Ён кіўнуў з такой упэўненасцю, быццам сам толькі што ратаваў такую сям’ю.
— Зразумела, — уздыхнуў Патапаў. — А ты што тут робіш?
— Я? — ад рэзкай змены ў размове прадавец разгубіўся, і позірк яго не паспеў уцячы ўбок, замёр на суразмоўцы, нібыта муха, што раптам заснула. — Дык я гэтыя тэлефоны прадаю.
— З Маа Цзэдунам?
Гандляр мімаволі апусціў позірк на кніжку ў сябе ў руцэ, але тут жа ўнутрана падабраўся.
— А ў чым справа? Вы што — правяраючы?
— Так.
Позірк прадаўца павольна набрыняў раздражненнем.
— Ніхто не казаў, што на працоўным месцы нельга чытаць. Вы, увогуле, ад каго? Мне Толік сказаў, што ён сам будзе за ўсім сачыць. Гэта ён вас прыслаў?
Патапаў ведаў адзін такі хітры спосаб паціскання плячыма, які нават з апошняга рада лёгка прачытваўся любым гледачом як фраза: «А ты сам хіба не здагадваешся?» На пошук і замацаванне гэтага жэсту з акцёрамі яму аднойчы спатрэбілася цэлая рэпетыцыя, але яно таго каштавала, бо працавала безадказна. Пры ўмове «здагадайся сам» людзі звычайна мяркуюць, што іх чакаюць непрыемнасці, а вэлюм змоўчання шматкроць узмацняе пачуццё трывогі.
— Ты мне пакуль тэлефончык прадай. А пасля гэтага мы з табой размову працягнем.
Назіраючы за скаваным цяпер у рухах гандляром, які рабіў нейкія свае адзнакі ў тэхнічных дакументах, Патапаў падышоў да прылаўка і ўзяў разгорнутую чырвоную кніжыцу, якая ляжала старонкамі ўніз. Прадавец насцярожана пакасіўся на гэты жэст, але прамаўчаў. Ён ужо ўкладваў тэлефон у каробку. Патапаў пачаў марудліва гартаць старонкі.
— Дык вы ўсё ж ад каго? — не вытрымаў маўчання прадавец.
— Я? — Патапаў узняў на яго загадзя падрыхтаваны па-дзіцячы адкрыты, прамяністы позірк. — Я ад таварыша Маа.
Рукі гандляра перасталі церабіць каробку. У глыбіні яго мясістых вачэй, як у акіяне, ценем кіта прайшла нейкая мясістая думка.
— Вось тут вось напісана, што ўсякі імперыяліст — гэта папяровы тыгр, — працягваў Патапаў, імкліва перакрываючы прадаўцу зваротны шлях у адэкват. — А гаспадар твой... як яго? Толік... Імперыяліст?
— Ды не... У яго максімум яшчэ дзве гандлёвыя палаткі. Ну і вэб-студыя... Пара кампоў, трэшак... Не крута.
— Ага! Вэб-студыя. І праз гэтую вэб-студыю Толік распаўзаецца бруднай плямай па ўсім свеце. Атрымліваецца, што ён усё ж імперыяліст. А значыць — папяровы тыгр. Дык навошта ж ты ўкалываеш на папяровага тыгра? Дапамагаеш яму шамацець папяровымі лапамі? Заўваж, гэта зараз не я з табой размаўляю. Гэта таварыш Маа. Ты сам не чуеш, які ў цябе тут залёт? Рэальна будуеш капіталізм. Чувак, а як жа рэвалюцыя? Попел Клааса ўжо не стукае ў тваё сэрца?
З Уленшпігелем Патапава, вядома, занесла, аднак моцна ўсхваляваны да гэтага моманту прадавец нічога не заўважыў. Тым больш што Ціль таксама змагаўся з прыгнятальнікамі. Пазіцыя Патапава ўмацоўвалася яшчэ і тым, што прадаўцу па вялікім рахунку было без розніцы — смяецца з яго дзіўны кліент ці не. Сам ён, відавочна, даўно перайшоў гэтую мяжу, і тое, што раней было для яго проста прыколам, эпатажам, пры дапамозе якога ён несвядома хаваў ад іншых сваю няўдачу ў жыцці, паступова перарасло ў нешта большае і стала здольна хаваць яго статус нават ад яго самога. Ён паверыў у рэвалюцыю, у Чэ Гевару, у Маа Цзэдуна, і гэтая агрэсіўная вера, як уколы, што здымаюць боль, дазваляла яму пераносіць поспех у жыцці іншых людзей.
— Ды я тут ненадоўга, — прарвала нарэшце прадаўца. — Матухна проста дастала. Кажа, ідзі працуй, чаго ляжыш. А я што — ляжу? Я разважаю. Мне трэба затаіцца, трэба чакаць. У Маа напісана: у стратэгічных адносінах мы павінны пагарджаць усімі ворагамі. Я пагарджаю. Але далей ён піша, што ў тактычных адносінах мы павінны ўдзяляць ворагам сур’ёзную ўвагу. І тут яшчэ матухна жылы з мяне цягне... Увогуле, я вырашыў пайсці на разведку.
— Да Толіка наняўся?
— Ну так. Мы з ім некалі ў адным класе... Карацей, вораг сам па сабе не знікне. Трэба яго вывучыць. Я, ведаеце, пра што насамрэч мару? Пра джып.
— Ці не занадта буржуазна?
— Ды не, пачакайце. Такі вялікі чорны джып з вялікім чорным кулямётам. Рэальнае мяса. У мяне ў «Сталкеры» быў такі.
— Дзе?
— У «Сталкеры». Камп’ютарная гульня па сусвеце братоў Стругацкіх. Вы «Пікнік на ўзбочыне», спадзяюся, чыталі?
Позірк прадаўца ўжо не бегаў па баках, а цяжка свідраваў Патапава з-пад масіўнага бледнага лба.
— Ну-у... усё роўна. Ты працягвай.
— Карацей, выязджаеш на цэнтральную вуліцу і пачынаеш гасіць ва ўсе бакі — та-та-та-та-та...
— Чакай, але там жа не ўсе імперыялісты.
— Ды мне ўсё адно — што імперыялісты, што іх бараны. Знішчым баранаў — імперыялістам не будзе каго стрыгчы. І калі ўжо на тое пайшло — бараны значна горш. Яны ж самі хочуць, каб іх стрыглі. Самі спакушаюць моцных. А ў Бібліі, дарэчы, напісана, што гора таму, праз каго спакуса прыходзіць у свет. Тупасцю сваёй спакушаюць. Нікуды не імкнуцца, ні пра што не мараць, пакорлівыя, як... бараны. Загадзя згодны на сваю жуйку.
— А ты марыш?
— Вядома.
— Аб чым?
Гандляр здзіўлена і нават крыху разгублена глядзеў на Патапава, нібы раптам страціў аднадумца:
— Як — пра што? Я ж сказаў... Аб джыпе.
У атэлі было халаднавата, таму Патапаў не спяшаўся зняць паліто.
Ён выняў з каробкі новы тэлефон, пераставіў у яго сім-карту са старога і паглядзеў на гадзіннік. У Маскве ўжо настала раніца.
Набраць знаёмы, вывучаны на памяць нумар зноў аказалася няпроста. Двойчы даходзячы да апошняй лічбы, Патапаў націскаў адбой, а затым стаяў ля акна і рашаўся на трэці.
— Прыве-ет, — нягучна прагучаў нарэшце ў трубцы бясконца мілы, заспаны голас. — Ты куды знік?
— Я недалёка... Натуру ад’ехаў пашукаць для здымак.
— Збе-е-ег, — насмешліва працягнуў голас, яшчэ крыху хрыплаваты ад сну.
— Ды не, — бездапаможна запратэставаў Патапаў. — Я проста...
— Ну і дарма, — жанчына на тым канцы ўсміхнулася, а ён, падобна трапяткому сабаку, што знемагае ад кахання, тут жа ўлавіў гэтую ўсмешку.
— Чакай, ты што... атрымала вынікі?
— Та-ак, — урачыстасць у яе голасе пералівалася фарбамі, на якія ён нават не марыў разлічваць.
Увесь доўгі шасцігадзінны пералёт з Масквы ён гінуў ад страху за яе і ад сораму за сябе.
— І што? — выціснуў Патапаў.
— Вяртайся, — яна памаўчала трохі. — Хімія мне не патрэбна. Урач сказаў — усё ў парадку.