Плата за праезд

Калі сядзеў у турме, за сценамі якой пралягала трамвайная лінія,
то тужліва ўслухоўваўся ў гукі горада, нібыта звер, што апынуўся ў загоне.
І ў думках перабіраў, за што б я выменяў
шчасце праехацца ў звонкім вагоне.
Дарагі аўтамабіль, дачу ля цёплага мора, нечуваную грашовую суму,
фарфор, карціны, рэдкія манеты —
я аддаў бы не задумваючыся,
калі б меў усё гэта...
Праз шмат год, нібы па-за межамі явы,
я сядзеў у доўгачаканым трамваі і слухаў, як колы коцяцца.
«Кошт праезду — тры капейкі», — прачытаў бясцэнную аб’яву.
І не стаў абцяжарваць сябе падлікам розніцы