Далёкае
Пакліканы дакорлівай памяццю,
ці навязлівым насланнём,
што прыходзіць на паперці
і як бачыш забітае птушанё,
я прыплыў да дзяцінства свайго акіяна —
у вёску да бабкі.
Як пасля праўлення тырана —
зябка.
Вятрамі свежымі
разносіць пылішчу.
Надта збянтэжаны,
аглядваю папялішча.
І ні хаты, ні студні —
зверху коршак лунае.
Толькі рэчка марудна
той жа шлях пракладае.
Сэрцу болем сціскацца,
Маркоты адчуўшы замнога.
...У дзяцінства страшна вяртацца —
няма там нікога.
ці навязлівым насланнём,
што прыходзіць на паперці
і як бачыш забітае птушанё,
я прыплыў да дзяцінства свайго акіяна —
у вёску да бабкі.
Як пасля праўлення тырана —
зябка.
Вятрамі свежымі
разносіць пылішчу.
Надта збянтэжаны,
аглядваю папялішча.
І ні хаты, ні студні —
зверху коршак лунае.
Толькі рэчка марудна
той жа шлях пракладае.
Сэрцу болем сціскацца,
Маркоты адчуўшы замнога.
...У дзяцінства страшна вяртацца —
няма там нікога.




