Сіроцтва
У хаце пуста. Гуляе вецер.
На пажоўклых фота, напэўна, гаспадары, паміж імі дзеці стаяць.
За сценамі, нібыта дзверы на ржавых петлях,
тужліва драчы рыпяць.
Паўсюдна сляды нядаўняй эпохі другой —
лыжкі, сподкі.
Мне здаецца, рэчы глядзяць з нейкай шчымлівай тугой,
нібыта пакінутыя сабакі ці коткі.
Што прымусіла людзей спешна адсюль уцячы?
Абяцанкі вярбоўшчыкаў? Да перамен імкненне?..
У хаце ціха. Толькі драчы
цягнуць панурае сваё рыпенне.