Я ваду нашу

Я ваду праз снягі і сумёты нашу,
Мне насіць яе з часам цяжэй і цяжэй.
Але што б ні здаралася, шчыра скажу:
Для каханай я буду насіць і далей.

А рака халадней за нябеснае коўдра.
Я ж палонку сяку ад зары да зары.
Зноў прымай, мая радасць, крыштальныя вёдры,
Храбусці ледзяшамі — і мый, і вары!

Адыду ад сумёта, дайду да другога,
Трэці раз прыпынюся, каб зноў закурыць.
Я ваду ўсё нашу — да труны, да парога,
Ды не ведаю, хто будзе потым насіць.

Тое «потым» — у ім жа адным і пытанне,
Ці убачу, як ў студзені ты без мяне
Над ракою стаіш, бы каханне з расстаннем,
Не зважаеш, як мерзне вадзіца на дне...

Але гэта не зараз яшчэ, і дарога
Мною ўжо пратаптана праз цемру імглы...
І глядзіць сам Гасподзь са здзіўленнем і строга,
Але знае, чаму я жыву на Зямлі.