Ветраным днём
Колькіх сяброў я ўжо ніколі не стрэчу,
хлопцаў, з якімі любіў у дзяцінстве гуляць?
Ветраным днём я стаю на беразе рэчкі,
белай ад пеністых хваль, што, здаецца, кіпяць.
Успамінаю: на тым вось дубе, жадаючы далучыцца да вечнага,
мы, гарэзы зацьмацкія*, нажамі выразалі імёны свае на кары.
Падыходжу да дрэва. Нібыта шнары залечаныя
саманадзейныя праглядваюцца надпісы той даўняй пары.
І раптам разумею: гэта не наша дурнота малечая —
наіўнае імкненне таварыства, сяброўства сваё захаваць.
...Ну а рэчка кудысьці бяжыць так, нібыта імкнецца да вечнага,
а грабеньчыкі белыя хваляў, здаецца, кіпяць.
* Зацьмачча — раён Цверы, які знаходзіцца за ракой Цьмакай.