У лесе
Я стаю ў лесе каля вялізнага мурашніка
і назіраю за жыццём яго насельнікаў.
Я ўявіў краіну, народ агульнай веры,
дзе твары ва ўсіх падобныя, нібыта ў братоў.
У іх няма ні багатых, ні бедных,
ва ўсіх аднолькавая вопратка.
Яны разам спраўляюцца с хваробамі, бедамі.
І сумесна клапоцяцца аб дзецях...
У сваім летуценні, гледзячы на нястомных працаўнікоў,
я зусім забыўся, што нядаўна яшчэ сам мітусіўся гэткім жа мурашом:
уставаў з будзільнікам, хуценька паглынаў заўсёдны сняданак.
І спяшаўся на завод, ненавідзячы свой мурашнік да калацця, да комы.
Пэўна ж, здарылася штосьці жахлівае, роўнае знікненню дыназаўраў,
калі я зайздрошчу безаблічным насякомым.