Татарская быліна
Хопіць спаць асілак, Ілля кіеўскі!
Па законе стэпу — забіць соннага —
Немалое злачынства, вялікае.
Хопіць спаць, асілак, час уставаць!
Верны меч навастры
і шалом не забудзь.
Я — татарын, а стэп — гэта родны мой дом,
на двубой цябе выклікаю я.
Да змяркання біцца...
Калі ж ні адзін
З нас адолець не зможа суперніка,
значыць, роўная моц,
будзем мы як браты.
Моцны з моцным заўсёды братаецца.
Па законе стэпу — забіць соннага —
Немалое злачынства, вялікае.
Хопіць спаць, асілак, час уставаць!
Верны меч навастры
і шалом не забудзь.
Я — татарын, а стэп — гэта родны мой дом,
на двубой цябе выклікаю я.
Да змяркання біцца...
Калі ж ні адзін
З нас адолець не зможа суперніка,
значыць, роўная моц,
будзем мы як браты.
Моцны з моцным заўсёды братаецца.




