Скіфы
прыгледзься і міжволі заўважыш
скіфскага тыпу твар
ого-го-го
дзесьці на крымскіх вятрах
апаленае
перарэзанае шэранню
Алтая дрымотнага
назірай
з якой неверагоднай хуткасцю
рухаецца
на роварных колах
скрозь тоўшчу гадоў
скрозь люстэрка восені
скрозь цені лета
скрозь снежную замяць
з якой галавакружнай хуткасцю
трансфармуецца цела
гатовае да скачка
гатовае да вінтавога руху
гатовае да сальта-мартале
павольна і імкліва
разгортваюцца эпохі
сціраючы на сваім шляху
гарады і трывогі
ці пакрываючы курганамі
маштабы геаграфічных карт
пры першым набліжэнні
ты можаш не пазнаць прамаці
каменную бабу
якая заплача сапраўднымі слязьмі
алмазнай цвёрдасці
на магіле Веліміра
скіфскага тыпу твар
ого-го-го
дзесьці на крымскіх вятрах
апаленае
перарэзанае шэранню
Алтая дрымотнага
назірай
з якой неверагоднай хуткасцю
рухаецца
на роварных колах
скрозь тоўшчу гадоў
скрозь люстэрка восені
скрозь цені лета
скрозь снежную замяць
з якой галавакружнай хуткасцю
трансфармуецца цела
гатовае да скачка
гатовае да вінтавога руху
гатовае да сальта-мартале
павольна і імкліва
разгортваюцца эпохі
сціраючы на сваім шляху
гарады і трывогі
ці пакрываючы курганамі
маштабы геаграфічных карт
пры першым набліжэнні
ты можаш не пазнаць прамаці
каменную бабу
якая заплача сапраўднымі слязьмі
алмазнай цвёрдасці
на магіле Веліміра





