Псалом

Вецер вые над дзіравым шатром,
і вакол мяне калышацца змрок.
Быў калісьці я магутным царом,
але вораг злы мяне перамог.

 У паветры я лаўлю Тваю далонь,
і душа мая ўсю ноч напралёт
рвецца да Цябе, нібы ў палон,
на крыніцы, поўныя чыстых вод.

 А засну — чым шчаслівейшыя сны,
тым жахлівей існасць злосных праяў.
І бяздонней не знайсці глыбіні,
чым з якой я заклікаю: пазбаў!

 Я прашу: вярні мне выгляд цара
і па слове Тваім зноў ажыві!..
Так пакутуе Давід ад кастра
той пранізлівай Гасподняй любві.