Нашчадак кіта
(З выкары с таннем матываў аповесці Ю.С. Р ытхэу « К алі кіты с ыходзяць»)
Я — марскі паляўнічы
Зараз стаў кітабойцам —
родзічаў нашых забойцам:
Быў кітом прашчур мой,
а прабабка — багіняй зямной.
Як яны пажаніліся — не магу таго ведаць дакладна.
Ды жанчыны старыя
могуць гэта табе расказаць.
Стаў тады чалавекам
прашчур-кіт, і пачаў паляваць ён
На маржоў і цюленяў...
(Што рабіць? Бо не выжыць інакш!)
Ды на іншых кітоў
свой гарпун не пацэліў ні разу
І сынам даў наказ,
каб кітоў шанаваць, нашых родзічаў добрых.
Усё гэта было — без сумнення...
Ды калі наш народ памірае ў галодных пакутах,
А маржы і цюлені далёка — іх нам не дагнаць,
То тады забіваць
мы плывём у знаёмы заліў, бо кіты
Насяляюць заліў той спрадвеку:
хай яны сваім мясам накормяць
Нас, галодных братоў.
Я — марскі паляўнічы
Зараз стаў кітабойцам —
родзічаў нашых забойцам:
Быў кітом прашчур мой,
а прабабка — багіняй зямной.
Як яны пажаніліся — не магу таго ведаць дакладна.
Ды жанчыны старыя
могуць гэта табе расказаць.
Стаў тады чалавекам
прашчур-кіт, і пачаў паляваць ён
На маржоў і цюленяў...
(Што рабіць? Бо не выжыць інакш!)
Ды на іншых кітоў
свой гарпун не пацэліў ні разу
І сынам даў наказ,
каб кітоў шанаваць, нашых родзічаў добрых.
Усё гэта было — без сумнення...
Ды калі наш народ памірае ў галодных пакутах,
А маржы і цюлені далёка — іх нам не дагнаць,
То тады забіваць
мы плывём у знаёмы заліў, бо кіты
Насяляюць заліў той спрадвеку:
хай яны сваім мясам накормяць
Нас, галодных братоў.




