Мне пашчасціла плыць па Ацэ, па Ацэ...

* * * Мне пашчасціла плыць па Ацэ, па Ацэ На рачным параходзе ды ўноч. Уяві, як разносіцца спеў па рацэ Салаўёў, трэлі іх не суроч. Я не ведаў: такое магчыма? І мне Фантастычным здаваўся той спеў, Хор чароўны, нібыта ў загадкавым сне, Ад якога прачнуцца не смеў. І напэўна, што з той залатое пары, Тую радасць нябесную зведаўшы, я Зразумеў: Бог вялікі Сусвет наш стварыў, Цярства мёртвых хавае зямля. І сказаць мушу вам: з непралазных кустоў, Дзе ракітнік аздобіў пясок, Даляцелі да слыху майго рэшткі слоў, Смех жаночы, мужчынскі басок. Быў той голас мужчынскі, бы цемра, басісты, Больш загадкавым смех быў жаночы, чым днём, Быў я ў гэтым пытанні спецыялістам, І паліла мяне разуменне агнём. А які гэта быў незапамятны год? Пра каго ж у расстанні хацеў я забыць? Як назвалі тады той шальны параход? «Кампазітарам Скрабіным»? Можа быць. А на палубе лаўка, напэўна, была, Падарожнікі поруч — не помню я іх. Салаўіная песня тым шляхам плыла У садружнасці з блікамі зорак начных