На галаве на помнікавай птушка...
* * *
На галаве на помнікавай птушка.
Сядзіць, і ёй ўсё роўна, што ды як,
Патыліца з металу не вяртушка.
І мае яна рацыю, так-так.
Ёй даспадобы месцейка такое,
На цемечку, ля бронзы валасоў.
Вось слава! Ганьба вечнага спакою!
Ты абурэннем поўны да краёў.
Была б яна арлом — ужо нямала,
Нібы крылаты шлем на галаве
У воіна, тады б яна блішчала,
Ды ты жывеш не ў Троі — на Няве.
Твой погляд засяроджаны і змрочны.
І пакараць бы галубоў хутчэй,
Ды толькі той, на кім сядзяць, не хоча
Іх пастрасаць, яму так весялей.
На галаве на помнікавай птушка.
Сядзіць, і ёй ўсё роўна, што ды як,
Патыліца з металу не вяртушка.
І мае яна рацыю, так-так.
Ёй даспадобы месцейка такое,
На цемечку, ля бронзы валасоў.
Вось слава! Ганьба вечнага спакою!
Ты абурэннем поўны да краёў.
Была б яна арлом — ужо нямала,
Нібы крылаты шлем на галаве
У воіна, тады б яна блішчала,
Ды ты жывеш не ў Троі — на Няве.
Твой погляд засяроджаны і змрочны.
І пакараць бы галубоў хутчэй,
Ды толькі той, на кім сядзяць, не хоча
Іх пастрасаць, яму так весялей.





