Мы не сусветнага, мо хіба што абласнога...
* * *
Ц. Кібіраву
Мы не сусветнага, мо хіба што абласнога.
Нашы маштабы да той вунь гарэлай бярозы.
Звяжацца неяк, зачэпіцца слова за слова,
Але прыхопіць іх раптам марознай пагрозай.
Мы кулікі на балоце сваім куліковым.
Ўласнае седала і сярод цемры пазнаю.
А валацугам-бадзягам скажу сваё слова:
Ох і далёка брысці да абшараў Дуная,
Тыбра пыхлівага, да легкадумнае Сены.
Злодзеі вашага скарбу заўсёды чакаюць.
Тут мужыкі размаўляюць выключна на фене,
Бабы наўмысна парожнія вёдры цягаюць.
А зачарпнуўшы вадзіцы з Дуная ды Тыбра,
Ўраз самаходнае ўспомніце слова са сцюжы,
Нас, дамаседаў, раённага скальдаў калібру.
Выплыве з нашай палонкі дунайская ружа.