Кватэра гасцямі поўная...
* * *
Кватэра гасцямі поўная.
На маці сукня ў гарошак.
І дзеляцца ўсе дарослыя
на добрых і вельмі харошых.
Звон чарак ў бяседзе чуецца.
У таты дыміць папяроса.
Вось гэты ў Нью-Ёрк забурыцца,
а той трапіць пад калёсы.
Восеньскі змрок згушчаецца,
закончаны жарты і тосты.
У гэтай вось рак надарыцца,
а той звар’яцее проста.
Паціху святло пагасіцца.
І цемра прыйдзе да рання.
На трыццаць гадоў працягнецца
ў пярэднім пакоі расстанне.
Яно і да сёння доўжыцца,
пакуль, ўжо зусім старыя,
вы ў дзверы нашы выходзіце,
шчаслівыя і жывыя.
Кватэра гасцямі поўная.
На маці сукня ў гарошак.
І дзеляцца ўсе дарослыя
на добрых і вельмі харошых.
Звон чарак ў бяседзе чуецца.
У таты дыміць папяроса.
Вось гэты ў Нью-Ёрк забурыцца,
а той трапіць пад калёсы.
Восеньскі змрок згушчаецца,
закончаны жарты і тосты.
У гэтай вось рак надарыцца,
а той звар’яцее проста.
Паціху святло пагасіцца.
І цемра прыйдзе да рання.
На трыццаць гадоў працягнецца
ў пярэднім пакоі расстанне.
Яно і да сёння доўжыцца,
пакуль, ўжо зусім старыя,
вы ў дзверы нашы выходзіце,
шчаслівыя і жывыя.





