Дурныя пытанні

Цікава —
ці сапраўды галактыкі разбягаюцца
у страху адна перад адной?
Ці сапраўды дыназаўры
вымерлі, каб не дажыць
да перыяду танкаў?
Ці правільна кажуць,
што малпа стала чалавекам
дзякуючы негалоснаму нагляду паліцыі?
Няўжо Ева
сарвала плод з дрэва пазнання дабра і зла
таму што ёй раптам падалося, што яна
у чужым садзе?
Хіба мільёны
нічога не павінны мільярдам,
калі мільярды на ўсё здольныя дзеля тысяч?
Ці не таму затанула Атлантыда,
што яе кіруючыя класы
не зважалі закон Архімеда?
Ці не з намерам прырода
надала чалавеку такія памеры,
каб трымаць яго на максімальным выдаленні
як ад пошлых мікробаў
так і ад чароўных зорак?
Калі мы атрымаем разумныя адказы
На ўсе нашыя дурныя пытанні?