з’яўляючыся рускім, а значыць крыху ленаватым...
* * *
з’яўляючыся рускім, а значыць крыху ленаватым,
я ўсё сваё напісаў у сне,
а што не напісаў, тое ўбачыў,
успомніў ці проста сабе ўявіў,
і гэта галоўнае, што засталося,
проста засталося ў маёй душы,
а запісаць, як заўжды, не хапіла —
слоў, славалюбства і проста сіл,
ды і жадання, як тое не дзіўна...




