Алтайскі шаман смуткуе аб каханай

Так і пайшла
з рускім у горад, за гару
тая, што каханай была,
Жыцця майго радасцю... і імя ёй — Бектай.

 Доўга аб ёй смуткаваў
і ў смутку схапіўся за бубен
Да бога Ульгена звярнуўся,
Да бога нябеснага, добрага.
«Вярні мне Бектай», — я нябеснаму богу сказаў.
«Не магу», — адказаў мне Ульген.
Бубен новы я ўзяў
і да іншага бога звярнуўся,
Да бога злога Эрлана.
«Вярні мне Бектай», — я яму, як Ульгену, сказаў.

 «Вярну, — адказаў мне Эрлік, —
Як ты просіш, так будзе,
па-твойму і будзе, шаман.
Я заб’ю яе мужа,
і яна зноў вярнуцца захоча,
Дні праводзіць з табой
і начамі табе дагаджаць,
Ды душа яе будзе далёка ад цела лунаць,
Ой, далёка! І з гэтым
Нічога зрабіць ты не зможаш».