Памятаю, у дзяцінстве быў у мяне шакаладны конь...
* * *
Памятаю, у дзяцінстве быў у мяне шакаладны конь,
вялізны, сантыметраў пад трыццаць, не меней, у карку.
вагою з прас старажытны, але, як аказалася потым,
конь знутры быў пусты. У сэнсе, зусім пустацелы.
Цётка мне ў трэці дзень нараджэння прывезла яго ў падарунак:
у Мінзнешгандлі яна працавала, там і купіла, у буфеце.
Палюбіў я каня ўсёй душою, раўніва і палка,
і не з’еў яго сам, і другім не даваў нават думаць пра тое.
Дзесьці месяцаў шэсць конь пражыў у мяне альбо сем,
шакаладны свой колер згубіў, небарака, абклеіўся пылам.
А затым з падваконня яго котка раптам спіхнула.
Я лічу, што знарок, бо раўнівай была наша Мурка.
Мы сабралі ўсе рэшткі, абмылі і хуценька з’елі.
Хоць няўцешна я плакаў, ды еў яго разам з усімі...
Што ж, любоў — гэта дзіўная рэч.
Вельмі дзіўная рэч.