Аб золаце нашай павольнай пары...

* * *

Аб золаце нашай павольнай пары
нам пасткі спяваюць на кожным двары
і нагала коласам спеюць,
які так разгойдвае ранішні змрок,
дзе голыя цені паўзуць каля ног,
ды знікнуць, на жаль, не паспеюць.
Калі мы выходзім з дамоў, дзе жылі,
тварог пакаленняў ляжыць на зямлі —
прыніжаны і вінаваты,
і плача вагонаважаты,
у белую сумесь заехаў трамвай
і падае снег нечакана на май,
халодны, падобны да ваты.

Аб спелай радзіме адпеты не ўсе
шурпатыя песні — касцу і касе
яшчэ аглаблёвай не спелі.
Калі мы ўступаем у ранішні змрок,
мы чуем трамвая вітальны званок,
ці мы ў той вагон ужо селі?
З халоднай капейкай стаяць пад кап’ём,
абгорнутым ветру халодным рыззём,
сярод неспякотнага мая
была нам дарога прамая —
ды вырваў, здаецца, старонку пісец
з нябеснага сшытка, і ўздрыгнуў касец —
касу над зямлёй уздымае.