Кругі
Пад вачыма кругі, як пякельныя крокі,
Лукамор’е застыла ў маёй барадзе.
Я адзін на зямлі. Усе сябры і сяброўкі
Разышліся ўначы, бы кругі па вадзе.
Два дзясяткі гадоў цемната над Радзімай,
Я, як з коміна дым, спрабаваў вышыню...
Крамяністы мой шлях уміг спыніўся на ўздыме,
Разышліся і зоркі — ужо й не спыню.
У пісаннях засохла ўжо рэчышча духу,
Я стаміўся, астыў. Я на печы ляжу.
Я амаль не баюся цяпер смерці руху,
Жах жа ў гэтым «амаль», ды каму я скажу...
Лукамор’е застыла ў маёй барадзе.
Я адзін на зямлі. Усе сябры і сяброўкі
Разышліся ўначы, бы кругі па вадзе.
Два дзясяткі гадоў цемната над Радзімай,
Я, як з коміна дым, спрабаваў вышыню...
Крамяністы мой шлях уміг спыніўся на ўздыме,
Разышліся і зоркі — ужо й не спыню.
У пісаннях засохла ўжо рэчышча духу,
Я стаміўся, астыў. Я на печы ляжу.
Я амаль не баюся цяпер смерці руху,
Жах жа ў гэтым «амаль», ды каму я скажу...




