З цыкла «Дванаццаць спатканняў (1949—1990)»
Сорак дзявяты год
Калі ты душой знямоглы,
То выходзь да мора смела,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
Калі ты душой знямоглы,
а на сэрцы — след ірваны,
Акуніся ў мора хвалі —
Заспакояцца ўсе раны.
Толькі ты зрабі ўсё гэта
Асцярожненька і ўмела,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
І зялёных клёнаў лісце,
Што мільгае ў сінім дыме,
Пачынае падавацца
Як і дым, чамусьці сінім.
І тады ты не здзіўляйся,
Як з вады, з высокай хвалі,
Раптам з’явіцца дзяўчына,
Бы зямная плоць жывая.
Усміхнецца, побач сядзе,
Лепш за казкі і жаданні,
Паглядзіць і скажа: «Любы,
Мне не трэба абяцанняў,
Мне і слоў тваіх не трэба,
Словы можна перайначыць.
Я каханне прачытаю
У вачах тваіх гарачых».
І тады цыкады змоўкнуць...
І, нібыта паратунак,
На шчацэ сваёй адчуеш
Жыватворны пацалунак...
Толькі ты зрабі ўсё гэта
Асцярожненька і ўмела,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
І няхай сябры смяюцца,
Што ўначы, маўляў, прысніцца
Могуць нават не такія
Цуды альбо небыліцы...
Хай смяюцца, хай жартуюць,
Хіба ж справа тут у веры,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
Пяцьдзясят трэці год
Як сыдзе свет у царства сноў
І скажа цішыня: «Адбой!» —
Я паспяшаюся ізноў
На стрэчу новую з табой.
Праз цемру поўную бягу,
І мары ўсе мае аб тым,
Што апярэдзіць ноч змагу
І што мяне сустрэнеш ты.
А ноч гудзе на ўсе лады,
І так п’янее галава...
На снезе бачу я сляды:
Маленькіх два, вялікіх два.
Я іх пазнаў. Бо тут якраз
Мы йшлі заснежанай Масквой,
І бесклапотны гоман наш
Змяняўся смутнаю тугой.
І раптам прэч — і сум, і смех,
Спляліся рукі ў першы раз,
І выйшлі мы на чысты снег,
Дзе не хадзіў ніхто да нас.
Чакаю, што ж ты скажаш мне...
Кладзецца снег, нібы радкі
Кладуцца ў верш... Праз гэты снег
Ідзём маўкліва напрасткі.
Твае сляды... Мае сляды...
Снег храбусціць, нібыта шоўк.
Тут толькі мы, ніхто сюды
Да нас ні разу не дайшоў.
А зараз свет у царства сноў
Сышоў і прашаптаў: «Адбой!»
І я спяшаюся ізноў
На стрэчу новую з табой.
А ноч гудзе на ўсе лады,
І снегам поўніцца Масква.
Снег рады, што схаваў сляды —
Маленькіх два, вялікіх два.
Пяцьдзясят пяты год
Як стараўся дамавы
Чорных лесвічных правалаў,
Каб ля сценак вуглавых
Ты мяне не цалавала.
То па-воўчы падвываў
І лічыў прыступкі гулка,
То пад’езды зачыняў
Мерзлякоўскага завулка.
Рады быў нядобры дух
Нам стварыць любую гадасць,
Толькі б нам не быць удвух...
Ты пайшла — яму ўжо радасць.
Хлапчукоў мог падвучыць —
Бо яны сябры з ім, чэрці, —
Хутка лямпачку ўключыць,
Напалохаўшы да смерці.
Як тут быць і што рабіць,
Дзе схавацца нам з табою?
На гарышчы ён грыміць,
Не дае ўсю ноч спакою.
Мілы, добры дамавы,
Колькі год прайшло, дарэчы...
Я ля сценак вуглавых
Сёння з ім шукаю стрэчы.
Як і ў той далёкі год,
Зноўку па ранейшай звычцы
Кіну ў лесвічны пралёт
Абгарэлую сярнічку.
А ў адказ — спакой і ціш...
Дамавік, ну дзе ж ты, дружа?!
На гарышчы мірна спіш
Ці ўжо ў іншым месцы служыш?
Шэсцьдзясят восьмы год
Клодыі, якая зрабіла аўтару падарунак
у дні святкавання Сатурналій
О, як да стрэчы нас цягнула,
Як матылёчкаў да святла,
У дні, калі я быў Катулам,
Калі ты Лесбіяй была!
Ўначы, як горад заціхае,
І ўдзень, і ўвечар безліч раз
Я ўсё шаптаў табе: «Жадаю!»
«Жадаю!» — чулася ў адказ.
І мы пачуццяў не хавалі,
Спляліся дабрыня і зло,
Таму што свята Сатурналій
Над Рымам весела плыло.
У гэтай масавай гулянцы
Як лашчыліся мы! Як ла...
Затым, ці з помсты, ці па п’янцы,
Ты спаць з Тыберыем лягла.
Я біў цябе, і прабачэння
Прасіў, і плакаў, і старэў...
Прайшло так шмат увасабленняў,
Пакуль цябе зноў не сустрэў.
Быў жнівень, лета месяц сумны,
Быў Трэці Рым, Масква была...
Я проста йшоў табе насустрач,
Ці ты насустрач мне ішла?..
Мы зноўку побач і... далёка,
Як ад Масквы далёка Рым...
І зноў паўтор, нібыта ў Блока,
У п’есе той на выкрык «Бры!»
І зноўку ўдзень і ноччу цёмнай
Я ў тэлефон за разам раз
Шапчу: «Жадаю!» З тэлефона:
«Жадаю!» — чуецца ў адказ.
І будзе свята Сатурналій,
І будзе рогат п’яны наш,
Бо на стале адкаркавалі
Напой — цэ два аш пяць о аш.
І хоць пакуль Тыберый дзесьці
Брыдзе, заблытвае сляды,
Але на гэтым самым месцы,
Паўторыцца ўсё, як тады...
Семдзесят трэці год
Каб нам не затлуміцца ў адзіноце,
У тыя дні, што ты ў Адэсе будзеш жыць,
Я з Чорным морам месцам памяняюся:
Чыноўнікам чарнільным стане мора,
Сашчэпкай канцылярскай, дзіркаколам...
А раніцай прыходзіць будзе мора
На службу ў восем трыццаць, без спазненняў,
Спяшацца па падземных пераходах
Ды просьбітаў прымаць у кабінеце,
Ад голасу начальніка дрыжаць,
Курыць таропка ў месцах для курэння
І справаздачы таннай аўтаручкай
Пісаць, як я калісьці іх пісаў.
А я пайду на галечнік салёны,
Ці на Эўксінскі Понт, калі дакладней.
Здалёк мяне, напэўна, будзе бачна —
Ад брамы ад Байдарскай да Стамбула.
І ты як толькі там мяне заўважыш,
То прыбяжыш адразу ж на спатканне,
Каб я цябе, каханку, мілаваў,
Каб гушкаў, песціў, лашчыў пацалункам
І каб ад гэтага тваё зайшлося сэрца,
Каб жонкаю маёй адразу ж стала.
Восемдзесят першы год
Там, дзе сосны чапляліся
За дарожны адкос,
Мы з табой расставаліся,
Рагаталі да слёз.
Быццам дзеці, смяяліся
(Смех адзін на дваіх)
І ў палон не здаваліся
Смутку сэрцаў сваіх!
Ледзь пазбеглі пагібелі
Ты і я, я і ты,
Паўтаралі агідны мы
Танцавальны матыў!
Быццам у суцяшэнне, нам
Бог даслаў карнавал
І АВІР дазваленне мне
На цябе не даваў,
Быццам нам заставаліся
Не хвіліны — гады,
Мы так доўга смяяліся,
Каб не плакаць, тады...
Восемдзесят дзявяты год
Млосна, душна, сціхнуў вецер,
Хутка з неба гром бабахне.
На паверсе, пэўна, трэцім
Дзьмухаўцамі моцна пахне.
Раптам дождж зямлю накрыў,
І асфальт стаў фіялетавы,
Мінакоў ператварыў
Ў дам і картачных валетаў.
Лопнула нябёсаў столь,
Рухнуў лівень звар’яцелы.
Мокне картачны кароль,
Плошча разам апусцела.
Не сціхае, лупіць дождж,
Буруны, водавароты...
І праз плошчу басанож
Ты забегла ў падваротню.
Я застыў каля дзвярэй
І маўчу, а гэта значыць:
Лёгкіх ног тваіх харэй
Па прыступках так і скача.
Хутка скончацца яны...
Вось і ты! Праз смех вясёлы
Мне прынесла пах вясны,
Дзмухаўцоў, дажджоў, вясёлак.
Дзевяносты год
Я памру і стану морам,
Я памру, а ты тады
Будзеш жыць сабе без гора
Тыдні, месяцы, гады.
Ну а я цябе пакіну,
Стану ветрам і вадой,
Ля Армянскае цясніны
Буду стрэч чакаць з табой.
Чуеш мора грукатанне,
Бачыш хваляў хуткі ход —
Гэта след майго чакання
Дзень за днём, за годам год!
Вось заходзіш паступова
Ты ў жаданы мой прыбой,
Каб абмыў я з жарсцю новай
Ножку з вузенькай ступнёй.
Каб на хвалях ты ўзмывала,
Аж захоплівала дух!
Так раней у нас бывала,
Як ляжалі ў ложку ўдвух.
Каб я зноў цябе з імпэтам
У руках сваіх трымаў,
Быў каханым, быў паэтам,
Цалаваў і абдымаў...
А калі пасля спаткання
Зноўку пойдзеш ты дамоў,
Будзе мора грукатанне,
Каб сустрэліся ізноў!
Калі ты душой знямоглы,
То выходзь да мора смела,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
Калі ты душой знямоглы,
а на сэрцы — след ірваны,
Акуніся ў мора хвалі —
Заспакояцца ўсе раны.
Толькі ты зрабі ўсё гэта
Асцярожненька і ўмела,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
І зялёных клёнаў лісце,
Што мільгае ў сінім дыме,
Пачынае падавацца
Як і дым, чамусьці сінім.
І тады ты не здзіўляйся,
Як з вады, з высокай хвалі,
Раптам з’явіцца дзяўчына,
Бы зямная плоць жывая.
Усміхнецца, побач сядзе,
Лепш за казкі і жаданні,
Паглядзіць і скажа: «Любы,
Мне не трэба абяцанняў,
Мне і слоў тваіх не трэба,
Словы можна перайначыць.
Я каханне прачытаю
У вачах тваіх гарачых».
І тады цыкады змоўкнуць...
І, нібыта паратунак,
На шчацэ сваёй адчуеш
Жыватворны пацалунак...
Толькі ты зрабі ўсё гэта
Асцярожненька і ўмела,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
І няхай сябры смяюцца,
Што ўначы, маўляў, прысніцца
Могуць нават не такія
Цуды альбо небыліцы...
Хай смяюцца, хай жартуюць,
Хіба ж справа тут у веры,
Калі ў небе месяц свеціць
Алычою пераспелай.
Пяцьдзясят трэці год
Як сыдзе свет у царства сноў
І скажа цішыня: «Адбой!» —
Я паспяшаюся ізноў
На стрэчу новую з табой.
Праз цемру поўную бягу,
І мары ўсе мае аб тым,
Што апярэдзіць ноч змагу
І што мяне сустрэнеш ты.
А ноч гудзе на ўсе лады,
І так п’янее галава...
На снезе бачу я сляды:
Маленькіх два, вялікіх два.
Я іх пазнаў. Бо тут якраз
Мы йшлі заснежанай Масквой,
І бесклапотны гоман наш
Змяняўся смутнаю тугой.
І раптам прэч — і сум, і смех,
Спляліся рукі ў першы раз,
І выйшлі мы на чысты снег,
Дзе не хадзіў ніхто да нас.
Чакаю, што ж ты скажаш мне...
Кладзецца снег, нібы радкі
Кладуцца ў верш... Праз гэты снег
Ідзём маўкліва напрасткі.
Твае сляды... Мае сляды...
Снег храбусціць, нібыта шоўк.
Тут толькі мы, ніхто сюды
Да нас ні разу не дайшоў.
А зараз свет у царства сноў
Сышоў і прашаптаў: «Адбой!»
І я спяшаюся ізноў
На стрэчу новую з табой.
А ноч гудзе на ўсе лады,
І снегам поўніцца Масква.
Снег рады, што схаваў сляды —
Маленькіх два, вялікіх два.
Пяцьдзясят пяты год
Як стараўся дамавы
Чорных лесвічных правалаў,
Каб ля сценак вуглавых
Ты мяне не цалавала.
То па-воўчы падвываў
І лічыў прыступкі гулка,
То пад’езды зачыняў
Мерзлякоўскага завулка.
Рады быў нядобры дух
Нам стварыць любую гадасць,
Толькі б нам не быць удвух...
Ты пайшла — яму ўжо радасць.
Хлапчукоў мог падвучыць —
Бо яны сябры з ім, чэрці, —
Хутка лямпачку ўключыць,
Напалохаўшы да смерці.
Як тут быць і што рабіць,
Дзе схавацца нам з табою?
На гарышчы ён грыміць,
Не дае ўсю ноч спакою.
Мілы, добры дамавы,
Колькі год прайшло, дарэчы...
Я ля сценак вуглавых
Сёння з ім шукаю стрэчы.
Як і ў той далёкі год,
Зноўку па ранейшай звычцы
Кіну ў лесвічны пралёт
Абгарэлую сярнічку.
А ў адказ — спакой і ціш...
Дамавік, ну дзе ж ты, дружа?!
На гарышчы мірна спіш
Ці ўжо ў іншым месцы служыш?
Шэсцьдзясят восьмы год
Клодыі, якая зрабіла аўтару падарунак
у дні святкавання Сатурналій
О, як да стрэчы нас цягнула,
Як матылёчкаў да святла,
У дні, калі я быў Катулам,
Калі ты Лесбіяй была!
Ўначы, як горад заціхае,
І ўдзень, і ўвечар безліч раз
Я ўсё шаптаў табе: «Жадаю!»
«Жадаю!» — чулася ў адказ.
І мы пачуццяў не хавалі,
Спляліся дабрыня і зло,
Таму што свята Сатурналій
Над Рымам весела плыло.
У гэтай масавай гулянцы
Як лашчыліся мы! Як ла...
Затым, ці з помсты, ці па п’янцы,
Ты спаць з Тыберыем лягла.
Я біў цябе, і прабачэння
Прасіў, і плакаў, і старэў...
Прайшло так шмат увасабленняў,
Пакуль цябе зноў не сустрэў.
Быў жнівень, лета месяц сумны,
Быў Трэці Рым, Масква была...
Я проста йшоў табе насустрач,
Ці ты насустрач мне ішла?..
Мы зноўку побач і... далёка,
Як ад Масквы далёка Рым...
І зноў паўтор, нібыта ў Блока,
У п’есе той на выкрык «Бры!»
І зноўку ўдзень і ноччу цёмнай
Я ў тэлефон за разам раз
Шапчу: «Жадаю!» З тэлефона:
«Жадаю!» — чуецца ў адказ.
І будзе свята Сатурналій,
І будзе рогат п’яны наш,
Бо на стале адкаркавалі
Напой — цэ два аш пяць о аш.
І хоць пакуль Тыберый дзесьці
Брыдзе, заблытвае сляды,
Але на гэтым самым месцы,
Паўторыцца ўсё, як тады...
Семдзесят трэці год
Каб нам не затлуміцца ў адзіноце,
У тыя дні, што ты ў Адэсе будзеш жыць,
Я з Чорным морам месцам памяняюся:
Чыноўнікам чарнільным стане мора,
Сашчэпкай канцылярскай, дзіркаколам...
А раніцай прыходзіць будзе мора
На службу ў восем трыццаць, без спазненняў,
Спяшацца па падземных пераходах
Ды просьбітаў прымаць у кабінеце,
Ад голасу начальніка дрыжаць,
Курыць таропка ў месцах для курэння
І справаздачы таннай аўтаручкай
Пісаць, як я калісьці іх пісаў.
А я пайду на галечнік салёны,
Ці на Эўксінскі Понт, калі дакладней.
Здалёк мяне, напэўна, будзе бачна —
Ад брамы ад Байдарскай да Стамбула.
І ты як толькі там мяне заўважыш,
То прыбяжыш адразу ж на спатканне,
Каб я цябе, каханку, мілаваў,
Каб гушкаў, песціў, лашчыў пацалункам
І каб ад гэтага тваё зайшлося сэрца,
Каб жонкаю маёй адразу ж стала.
Восемдзесят першы год
Там, дзе сосны чапляліся
За дарожны адкос,
Мы з табой расставаліся,
Рагаталі да слёз.
Быццам дзеці, смяяліся
(Смех адзін на дваіх)
І ў палон не здаваліся
Смутку сэрцаў сваіх!
Ледзь пазбеглі пагібелі
Ты і я, я і ты,
Паўтаралі агідны мы
Танцавальны матыў!
Быццам у суцяшэнне, нам
Бог даслаў карнавал
І АВІР дазваленне мне
На цябе не даваў,
Быццам нам заставаліся
Не хвіліны — гады,
Мы так доўга смяяліся,
Каб не плакаць, тады...
Восемдзесят дзявяты год
Млосна, душна, сціхнуў вецер,
Хутка з неба гром бабахне.
На паверсе, пэўна, трэцім
Дзьмухаўцамі моцна пахне.
Раптам дождж зямлю накрыў,
І асфальт стаў фіялетавы,
Мінакоў ператварыў
Ў дам і картачных валетаў.
Лопнула нябёсаў столь,
Рухнуў лівень звар’яцелы.
Мокне картачны кароль,
Плошча разам апусцела.
Не сціхае, лупіць дождж,
Буруны, водавароты...
І праз плошчу басанож
Ты забегла ў падваротню.
Я застыў каля дзвярэй
І маўчу, а гэта значыць:
Лёгкіх ног тваіх харэй
Па прыступках так і скача.
Хутка скончацца яны...
Вось і ты! Праз смех вясёлы
Мне прынесла пах вясны,
Дзмухаўцоў, дажджоў, вясёлак.
Дзевяносты год
Я памру і стану морам,
Я памру, а ты тады
Будзеш жыць сабе без гора
Тыдні, месяцы, гады.
Ну а я цябе пакіну,
Стану ветрам і вадой,
Ля Армянскае цясніны
Буду стрэч чакаць з табой.
Чуеш мора грукатанне,
Бачыш хваляў хуткі ход —
Гэта след майго чакання
Дзень за днём, за годам год!
Вось заходзіш паступова
Ты ў жаданы мой прыбой,
Каб абмыў я з жарсцю новай
Ножку з вузенькай ступнёй.
Каб на хвалях ты ўзмывала,
Аж захоплівала дух!
Так раней у нас бывала,
Як ляжалі ў ложку ўдвух.
Каб я зноў цябе з імпэтам
У руках сваіх трымаў,
Быў каханым, быў паэтам,
Цалаваў і абдымаў...
А калі пасля спаткання
Зноўку пойдзеш ты дамоў,
Будзе мора грукатанне,
Каб сустрэліся ізноў!




