А матылёк Дзяржавіна чытае...

* * *

А матылёк Дзяржавіна чытае,
І паўтарае: «Я чарвяк! Я Бог!» —
І ціха свае крыльцы распускае:
Узорамі аздоблены ўзмах-крок.

Здаецца, што для гонару і суму
Падставы ёсць, іх болей , чым у нас.
Агнёўка. Махаон. Злятаюць думы,
Вачэй агонь успыхне ў соты раз.

Здаецца мне, што блізкі ён да Бога,
І ўсё таму, што блізкі з чарвяком.
Хутчэй, чым нас, пакліча Ён нябогу,
Пачварыну ў шаўках, ва ўтульны дом.