Аляксандр Цімафееўскі
Нарадзіўся ў 1933 годзе ў Маскве, жыў у блакадным Ленінградзе. Скончыў сцэнарны факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (зараз Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава). Пісаў сцэнарыі мультфільмаў і песні да іх. Шырокую вядомасць атрымала «Песенька Кракадзіла Гены» з мультфільма «Чабурашка». Вершы Аляксандр Цімафееўскі доўгі час пісаў, як кажуць, «у стол». Першы зборнік вершаў выйшаў толькі ў 1992 г. Аўтар пятнаццаці паэтычных кніг, у тым ліку: «Спознены стралок» (2003), «Сто васмістышаў і наіўны Гамлет» (2004), «Лісты ў Парыж аб сутнасці кахання» (2005), «Цуды ў заапарку» (2006), «Развагі на беразе Мора» (2008), «Краш-тэст» (2009), «Адказ рымскага сябра» (2011), «Я нарадзіўся тут» (2017), «Метамарфозы ў Сіракузах» (2020) і інш. Лаўрэат прэміі «Дружба народаў» (1998), прэміі Саюза пісьменнікаў Масквы «Вянец» (2006), прэміі «Маскоўскі рахунак» (2007), Паэтычнай прэміі «Anthologia» (2009). Памёр ў 2022 годзе.
Па меркаванню крытыка Данілы Давыдава, «Цімафееўскі аперыруе рознымі ўзроўнямі сэнсу і на розных узроўнях можа быць прачытаны; ён не вельмі зручны для ўладкоўвання яго ў якую-небудзь тэндэнцыю, аднак менавіта гэта і робіць ягоную паэзію — нягледзячы на прынцыповую „нямоднасць“ — вельмі сучаснай».