У Старым месцы ў сляпога араба...
* * *
У Старым месцы ў сляпога араба
Куплю, пад спякотным сонцам
Чатыры гадзіны пратаргаваўшыся
Срэбную фігурку — льва, левіяфана,
Цара Давіда, што грае на арфе,
Чэрненае маленькае сэрцайка,
Пярсцёнак з таямнічай вяззю,
Званочак цiмцум, пiльнае Вока,
Ляльку, што плача няўцешна, i звініць-звініць, спынiцца не можа, —
Малую куплю табе забаўку,
Прывязу, увайду, хаваючы рукі за спіну,
Весела спытаю: «Адгадай, у якой?»
Адгадаеш, родная мая, ды не адкажаш,
Дзесяць год як няма цябе побач,
Але гэта ўвогуле няважна,
Толькі б ты была шчаслiвая і здаровая,
Абы радавалася срэбнаму
падарунку,
Абы там, дзе ты цяпер, мяне не
забыла,
Абы — была, абы
Даравала мне маё ўваскрэсенне.
У Старым месцы ў сляпога араба
Куплю, пад спякотным сонцам
Чатыры гадзіны пратаргаваўшыся
Срэбную фігурку — льва, левіяфана,
Цара Давіда, што грае на арфе,
Чэрненае маленькае сэрцайка,
Пярсцёнак з таямнічай вяззю,
Званочак цiмцум, пiльнае Вока,
Ляльку, што плача няўцешна, i звініць-звініць, спынiцца не можа, —
Малую куплю табе забаўку,
Прывязу, увайду, хаваючы рукі за спіну,
Весела спытаю: «Адгадай, у якой?»
Адгадаеш, родная мая, ды не адкажаш,
Дзесяць год як няма цябе побач,
Але гэта ўвогуле няважна,
Толькі б ты была шчаслiвая і здаровая,
Абы радавалася срэбнаму
падарунку,
Абы там, дзе ты цяпер, мяне не
забыла,
Абы — была, абы
Даравала мне маё ўваскрэсенне.





