Неба ў дыяментах (1)
Літаратурнае апавяданне з P. S.,
якія складаюцца з трыццаці трох каментароў
We would like to commission a short story from you to be inspired by the quotes
from Checkhov that are attached to this letter. We do not expect you to write in
the style of Сhekhov, just to use these ideas as inspiration for your own. / Мы б
хацелі атрымаць ад вас аповед, натхнёны цытатамі з Чэхава, якія прыкладаюцца
да гэтага ліста. Мы не чакаем ад вас напісання ў стылі Чэхава, проста
выкарыстоўвайце гэтыя ідэі як натхненне для вашага ўласнага выкладання.
Фрагмент ліста, атрыманага літаратарам Гдовым з Замежжа.
Пераклад са слоўнікам для старэйшых школьнікаў аўтара.
Што загадаеце рабіць з чалавекам, які натварыў усялякіх брыдот, а пасля галосіць?
Антон Паўлавіч Чэхаў (2)
M-me Р. В. Арамат, прыціскаючы карункавую хустачку да вільготнага левага кутка правага вока, сінхронна папракала мяне ў тым, што я кінуў яе роўна трыццаць тры гады таму, калі мы з ёй былі жыхарамі горада К., які стаяў на вялікай сібірскай рацэ Е., што ўпадае ў Ледавіты акіян.
— Як я яшчэ тады не разгледзела, што ты — сволач, — прыгаворвала яна. — Толькі сволач магла даслаць мне такі нахабны развітальны ліст без зваротнага адрасу. І ў любоўным лісце: «прыкладаю на адказ марку».
— Ну... гэта, ведаеш, дзявоцкія гармоны. Табе хацелася трахацца, ды і мне таксама, чаму не? Зрэшты, ты і сама малайчына, навошта запусціла мне ў пакой жывога пеўня? — мірна пярэчыў я, цярпліва чакаючы, калі хвілінны мінор гэтай новай рускай дамы пройдзе і яна зноў стане вясёлай, раскаванай і энергічнай.
Справа ў тым, што мы ўжо выпілі крыху даражэннай (3) гарэлкі «Рускі стандарт» з бара Разаліі Восіпаўны. Яна змешвала гарэлку з апельсінавым сокам, дадаючы ў крыштальны куфель роўна па два кубікі лёду, так яе, відаць, у Амерыцы навучылі. Я храпнуў (4) паўшклянкі пад салёны агурок. Разалія Восіпаўна Арамат за гэтыя гады ўсё ж авалодала мастацтвам саліць агуркі, а раней дык нічога не ўмела, акрамя як трахацца ды плаваць за грошы з аквалангам па сібірскіх падземных азёрах у карставых пячорах. Разалія Восіпаўна была тады прававернай камсамолкай, спартсменкай і плыўчыхай. Звалі яе, як і цяпер, Розай, але прозвішча яна насіла іншае, але якое — я ніяк не мог цяпер успомніць. Ці то Кукушкіна, ці то Хрыстанюк (5). Слабая ў мяне стала памяць: склероз, адкладанне солей, падагра, павышаны крывяны ціск, гастрыт, прастатыт, звіздзец (6).
— Пыльная дорога, а за ней кусты,
Подожди немного, отдохнешь и ты,
— недарэчы заспяваў я.
— Што? — здзівілася Разалія Восіпаўна.
— Гэта думка паэта Міхаіла Лермантава (7), якую ён, у сваю чаргу, запазычыў ці то ў Гётэ, ці то ў Гейнэ. Хайнрыха Хайнэ (8). Рускі паэт Лермантаў быў па паходжанні шатландцам, а нямецкі Хайнэ — габрэем. Пушкін — эфіёпам, Тургенеў — татарынам, Ляскоў — англічанінам, Дастаеўскі — палякам, Чэхаў, натуральна, чэхам. Пралетарыі ўсіх краін, абядноўвайцеся, — тлумачыў я.
— Вось хто ты такі, я дагэтуль зразумець не магу, — прыглядалася яна да мяне.
— Я? Просты рускі хлопец-інтэлектуал, здольны на вялікія справы. Напрыклад, магу ўзначаліць аддзел культуры якога-небудзь новага глянцавага часопіса. Без палітыкі, з умеранай колькасцю рэкламы і эротыкі на мяжы з парнаграфіяй. З акладам 2500 долараў у месяц.
— Вось табе! — яна зрабіла непрыстойны, але прыгожы і нават узбуджальны жэст.
Трэба сказаць, з гадамі яна мала змянілася. Вось што значыць з юнацкасці займацца спортам, а ў далейшым трымацца здаровага ладу жыцця ды правільна харчавацца. Як і раней — хударлявая, стройная, каціная (9). Адным словам — котка.
Бацька яе, Восіп Пінхасавіч Арамат, нарадзіўся ў Віцебску ў беднай сям’і кандытара. Непісьменны, да ўсяго дайшоў сваім розумам. Выціскаючы з сябе па кроплі раба, пайшоў у рэвалюцыянеры, ведаў Марка Шагала, служыў у ЧК, дзе зрабіў упэўненую кар’еру і абавязкова быў бы пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы, побач, напрыклад, з Хрушчовым ці Кагановічам, калі б яго не расстралялі яго ж калегі ў 1950 годзе ў запале барацьбы з касмапалітызмам.
Маці яе, Надзея, па прозвішчы ці то Кукушкіна, ці то Хрыстанюк, таксама з мяшчан і таксама рэвалюцыянерка. Але яе ў рэвалюцыю прывяло каханне.
Справа ў тым, што яна служыла пакаёўкай у аднаго распуснага маскоўскага купца-дэкадэнта, які сябраваў з Максімам Горкім і часам пад чарку падкідаў грошай на рэвалюцыю, быў фундатарам высокамастацкага Станіслаўскага, а сам жыў у велічэзным палацы на маскоўскай вуліцы Малая Дзмітраўка, вельмі неахайна — і маральна, і фізічна. Не прапускаючы ніводнай спадніцы, ён адначасова ганарыўся тым, што менавіта ў гэтым жа доме спыняўся Чэхаў перад сваёй знакамітай паездкай на Сахалін для апявання цяжкой долі тагачаснага расійскага працоўнага і крымінальнага народа. Ён і да пакаёўкі лез, падглядваў за ёю ў ваннай, рашуча не разумеючы, чаму гэта яна яму не дае, хоць ён прапануе ёй за гэты просты акт злучэння нядрэнныя грошы. Буржуй (10), адурэлы ад грошай і гарэлкі, так і не зразумеў, што на свеце бывае не толькі пажада, але і сапраўднае каханне. Ён толькі пагардліва разрагатаўся б, калі б даведаўся, што яго пакаёўка Надзя закахалася ў марыльшчыка прусакоў і клапоў, якія ў вялікай колькасці вадзіліся ў яго брудным доме, з-за чаго тэрмінатара (11) выклікалі сюды рэгулярна, і, як вынік, здарылася каханне. Ішоў час, у доме купца вечна грала механічнае піяніна, было шумна, весела, але сапраўднага шчасця не было, і ён павесіўся ў горадзе Ніца (ці яго павесілі бальшавікі, існуе і такая версія). Павесіўся, пакінуўшы дзіўную цыдулку, цытату з юнацкага графаманскага верша свайго сябра Максіма — «Прощай, я поднял паруса и встал со вздохом у руля». Але тады ён быў яшчэ жывы, калі аднойчы пакаёўка Надзя, адпачываючы пасля сексу, раптам прасякнулася пралетарскай нецярплівасцю і прапанавала маленькаму тараканшчыку Восю: «А давай мы яго, нахрэн (12), атруцім заакумарынам (13) раз і назаўжды, гэтага тлустага парсюка, яму сёння будуць варыць халоднае, і я змагу падсыпаць туды атруты колькі неабходна». Падпольшчык і будучы чэкіст Восіп Арамат сурова пакруціў галавой: «Не, Надзейка, рэвалюцыю трэба рабіць чыстымі рукамі. Думаю, што гэты гад хутка і сам здохне. А не здохне, дык будзе асуджаны на знішчэнне, як і ўсякі, хто эксплуатуе клас». Так яно, уласна, і здарылася.
— А ты някепска захавалася сярод трывог і клопатаў свету. Камунізм разбурыўся, СССР распусцілі, тэрарысты нам кожны дзень пагражаюць выбухамі пры абсалютнай спагадзе афуеўшых (14) левых інтэлектуалаў. А ты яшчэ прыгажэйшая стала. Раней вось, прызнацца, была страшненькая, у акулярах. А цяпер кантактныя лінзы? — спытаў я.
— Лінзы, — коратка адказала яна, думаючы пра штосьці сваё.
Разалія Восіпаўна ў постперабудовачны час (15) паспела пажыць у Ізраілі, Італіі, Англіі, Францыі, Амерыцы, але ёй нідзе не спадабалася, і яна вярнулася на горача любімую радзіму ўдавой знакамітага руска-французскага авангардыста, якога яна ў свой час і вывезла з СССР на Захад, папярэдне вярнуўшы сабе спрадвечнае прозвішча і даказаўшы тупалобым бальшавікам, што яна, былая Кукушкіна (альбо Хрыстанюк), а цяпер сіяністка Арамат, мае права эміграцыі на сваю гістарычную радзіму. Яна ўдзельнічала ў дэманстрацыях, пікетах, адважна спявала ўладам у твар: «Днём и ночью не устану повторять, отпусти народ мой!» (16). У «саўку» (17) мастака, натуральна, не прызнавалі, ён двойчы ляжаў у псіхушцы, хоць злыя языкі пагаворвалі, што не без падстаў. Быў ён вялікі эксцэнтрык. У шлюбную ноч загадаў заслаць ім замест прасцін брудныя абрусы з вясельнага стала, а задоўга да смерці, на іх раскошнай віле ў старадаўнім гарадку Бер-лез-Альп, штодзень, паабедаўшы, палохаў жонку, што сыдзе ў манастыр, жонка плакала, асцерагаючыся яшчэ і таго, што прыдуркаваты адпіша гэтаму манастыру ўсе свае немалыя грошы. Часам Разалія Восіпаўна думала, што ён, хутчэй за ўсё, латэнтны гомасэксуаліст, і ад гэтага плакала яшчэ больш. Усё на свеце канчаецца. Цяпер яго працы каштуюць мільёны, а яна дома. Вітаю, назад (18), радзіма! Вітаю, мілая сталіца Масква!
— А чаму ты са мною не ажаніўся тады? — прама і злосна спытала Разалія Восіпаўна.
— Ну ўяві сабе, ты ж цяпер ужо нібы трывала стаіш на зямлі. Ну, быў бы такі паэтычны шлюб, а пасля — якія дурні, якія дзеці! — паспрабаваў пажартаваць я.
— Якія яшчэ дзеці? — не зразумела Разалія Восіпаўна.
— Гэта, фігуральна, мы з табой.
— А дурні хто?
— Таксама мы з табой.
Разалія Восіпаўна ўсміхнулася і павольна запаліла цыгарэту «Вог» з ментолам.
— Не, бо ты з тых, пра каго кажуць: «Дурань дурнем, а мыла не есць».
— Я нядаўна пачуў іншы варыянт гэтай прымаўкі: «Сляпы-сляпы, а мыла не есць», — падзяліўся я.
— Вось я і кажу, што ты — сволач. Ты выдатна ведаў, што я выхоўвалася ў прытулку для дзяцей «ворагаў народа», дзе мяне цвялілі. Нават малюпасенькі школьнік па прозвішчы Трахтэнбаўэр, начытаны нягоднік, сын японскага шпіёна (19), прадракаў мне, што я ніколі не выйду замуж. Я часта пакутавала на дыярэю, і тады ён, крыўляючыся, цытаваў аднекуль: «барыню прадражнілі (20) рыцынай, таму яна не выйшла замуж». Ты так подла са мной паступіў, уцёк у невядомым кірунку. Якія жорсткія людзі рускія, і ты ў тым ліку! Правільна, што вас узрываюць чачэнцы.
— Ах ты сука! — закрычаў я. — Правільна нас узрываюць? А ў Ізраілі, а ў Іспаніі, а World Trade Center, а «Норд-Ост», а школьнікаў тэрарысты расстралялі ў Паўночнай Асеціі? Трахтэнбаўэр, па-твойму, рускі? Асяцінскія дзеці таксама рускія? Мае продкі па бацьку, напрыклад, былі кетамі. Ведаеш такую нацыянальнасць? Кеты, ці енісейскія асцякі, самае што ні ёсць карэннае насельніцтва Сібіры, нас было больш, чым амерыканскіх індзейцаў, з якімі мы сваякі, а зараз засталося 1204 чалавекі, уключаючы мяне. Так, я быў дурнем, але цяпер паразумнеў і мяркую, што ў Расіі рускія альбо абсалютна ўсе, альбо ніхто, і што ўсе разумныя людзі павінны жыць у міры, калі хочуць наогул жыць, а не раптоўна здохнуць у імя сваіх ідэалаў.
— Не сярдуй, дарагі, — яна мякка дакранулася цвёрдым пальцам да майго палаючага вуха. — Я пакуль яшчэ не Ванэса Рэдгрэйв, заступніца Ахмеда Закаева. Прызнаюся, не мела рацыі, і Бог мяне за гэта пакарае. Прабач, але чаго не нагаворыць жанчына ў запальчывасці. А я была і застаюся жанчынай, — дэманстратыўна падкрэсліла яна.
— Гэтага ніхто не аспрэчвае, — буркнуў я. — А толькі вось і мой сусед, алкаголік-шавец Лазар Пафнуціч, у запальчывасці заўсёды лямантаваў, калі ў яго жонка адбірала палучку (21): «Калі я жаніўся, я стаў бабай!» А вось я бабай (22) не стаў! Як думаеш, чаму?
— Ну, скажы, чаму, калі, вядома, у гэтым так упэўнены, — усміхнулася яна.
— У чым?
— У тым, што не стаў бабай. Бо механізм тваёй істэрыкі тыпова жаночы, не спрачайся, я за гэтыя гады стала нядрэнным псіхолагам.
— З тваімі грашыма кім заўгодна можна стаць нядрэнным, — грубіяніў я. — Я бабай не стаў, таму што з табой не ажаніўся. Я дагэтуль, дарэчы, нежанаты.
— Ну, нежанаты ты, відаць, толькі таму, што апошняя жонка цябе нарэшце выгнала, не жадаючы больш трываць твой невыносны характар. Не думай, я, натуральна, даведкі пра цябе навяла, пра будучага свайго гіпатэтычнага падначаленага.
— Так, хутка вы навучыліся ў капіталістаў крыўдзіць працоўны народ (23), — сказаў я.
— Хто гэта «мы»?
— Новыя рускія.
— Але ж я — габрэйка, — засмяялася яна.
— Адно другому не замінае, — панура адклікнуўся я.
Гутарка зусім зайшла ў тупік, і справы мае былі дрэнныя. Позняе дзіця «незаконна рэпрэсіраваных» (24) старых бальшавікоў (25). Сірата. Камсамолка. Сэлфмэйдвумэн (26), якая зарабляла сабе на жыццё аквалангам. Дысідэнтка. Эмігрантка. Багачка. Як мы трахаліся з ёй тады весела і культурна, калі абодва жылі ў горадзе К., які стаяў на вялікай сібірскай рацэ Е., што ўпадае ў Ледавіты акіян! Абодва жылі. Яна — у студэнцкім інтэрнаце педагагічнага інстытута, я — у цёплай кватэры з велічэзнай бібліятэкай, якая дасталася мне ад паспяховых савецкіх бацькоў, абывацеляў, якія ўсё жыццё ўсяго баяліся і толькі ківалі сівымі галовамі, слухаючы мае юнацкія крамольныя прамовы: «Балбатаў бы менш, бо цябе павяжуць, і нам не сысці» (27). Якіх я страціў, як і кватэру, і радзіму. Таму што СССР быў маёй радзімай! I was born in USSR (28). А зараз нічога з вышэйпералічанага няма, а ёсць толькі старасць і Разалія Восіпаўна Арамат. Ах, як нам падабалася тады рабіць ГЭТА на маім балконе раніцай, калі ўвесь савецкі рабочы народ ішоў на працу будаваць камунізм!
— І ўсё-ткі навошта ты пусціла ў мой пакой жывога пеўня, карыстаючыся тым, што мой ключ заўсёды ляжаў пад дыванком? — успомніў я.
— Мы з дзяўчынкамі з інтэрната (29) спадзяваліся, што ты ацэніш жарт. Мы скралі на рынку пеўня і думалі, што будзе вельмі смешна, калі ты прыйдзеш дахаты, а там — жывы певень.
— Нядоўга ён заставаўся жывым, — адклікнуўся я.
— Як гэта? — акругліла яна вочы.
— Я зарэзаў яго і з’еў, зварыўшы ў рондалі.
— Навошта?
— Не навошта, а чаму. Ад нервовасці. Бо, — я заспяваў, — «целый день играла музыка, затянулся наш роман» (30). Бо трываць не мог камуністаў, але ўсё ж спрабаваў стаць савецкім пісьменнікам. Бо ненавідзеў ідыёцкую фразу, што мы яшчэ ўбачым неба ў дыяментах. І калі б я не з’еў пеўня, то ты сха́вала б (31) мяне, як свайго мастака. Сха́вала, высмактала і выплюнула.
— Ну і дурань. Дурань і сволач.
Яна зноў прыціснула карункавую хустку да вільготнага вока, гэтым разам — да правага. А я прыціснуў яе да сябе. Ад яе зыходзіў ледзь адчувальны водар. Мы пагрузіліся ў салодкія дрымоты. Разалія Восіпаўна Арамат, акула выдавецкага бізнесу, якая задумала ў Маскве новы глянцавы часопіс без палітыкі, з умеранай колькасцю рэкламы і эротыкі на мяжы з парнаграфіяй! Разалія Восіпаўна, ты такая слаўная. Я цябе кахаю. Я цябе, Роза Кукушкіна (альбо Хрыстанюк) усё жыццё кахаў, мля буду (32)!
Яна быццам адгадала мае думкі.
— Я цябе таксама заўсёды кахала, — заплюшчыўшы вочы, насілу вымавіла яна. А потым ціха дадала: — Аднак на працу ў свой часопіс цябе ўсё-ткі не вазьму. Не сярдуй, дарагі, але, баюся, з табой будзе зашмат праблем.
І яна зноў зрабіла прыгожы, але непрыстойны жэст. Я асалапеў. Над Масквой гусцела ноч, толькі ярка гарэлі крамлёўскія зоркі. Вакол панаваў дзікі капіталізм (33), але мне ўжо было ўсё адно.
— Мы яшчэ ўбачым неба ў дыяментах, — сказаў я.
P. S. Каментары для перакладчыка, складзеныя літаратарам Гдовым пасля таго, як ён напісаў гэта літаратурнае апавяданне
(1) Словы з фінала п’есы Чэхава «Дядя Ваня».
(2) А. П. Чэхаў. Запісная кніжка II. Поўны збор твораў і лістоў у трыццаці тамах. Т. 17, с. 51. Масква, 1980, выдавецтва «Навука». Усе астатнія чэхаўскія фразы вылучаны тлустым шрыфтам і цытуюцца па тым жа выданні. Да дзевяці прапанаваных фраз з чэхаўскіх запісных кніжак я дадаў дзясятую: механічнае піяніна, узятую з тых жа кніжак, а зусім не з ранняга фільма Мікіты Міхалкова з аналагічнай назвай.
(3) Дарагой, прастамоўе.
(4) Выпіў, прастамоўе, груба.
(5) Простыя рускае і ўкраінскае прозвішчы.
(6) Канец, фінал. Вельмі груба. Непрыстойнае слова знарок абсурдна завяршае пералік хвароб персанажа.
(7) Скажоная цытата з верша Лермантава «З Гёте». Літаральна: «Не пылит дорога, / не дрожат листы... / Подожди немного, / отдохнешь и ты...»
(8) Нямецкае вымаўленне імя Гейнэ.
(9) Мой неалагізм, гэта значыць коткападобная.
(10) Савецкае клішэ. Больш рэзкае, чым проста буржуа.
(11) Па аналогіі са знакамітым амерыканскім фільмам, дзе іграў Шварцэнэгер.
(12) Умерана лаянкавае, нецэнзурнае.
(13) Атрута для знішчэння грызуноў.
(14) Адурэлых, вельмі груба.
(15) Пасля 1991 года.
(16) Шлягер дысідэнтаў-«адказнікоў» тых гадоў. Зварот да фараона. Працяг — «Отпусти народ еврейский на родину свою».
(17) Пагардлівае найменне СССР.
(18) Замест «ізноў». Знарочыста няправільна, вульгарна.
(19) Натуральна, што псеўдашпіёна.
(20) Далі мянушку, якая прычапілася надоўга.
(21) Зарплата. Прастамоўе.
(22) Ёсць руская ідыёма «абабіўся», гэта значыць страціў мужчынскую ўдаласць, стаў падобны на жанчыну.
(23) Ёрнічанне, штамп савецкай прапаганды.
(24) Савецкі штамп-эўфемізм 60-х гадоў, які зводзіў масавы савецкі тэрор да асобных выпадкаў рэпрэсій.
(25) Савецкі штамп. Першае пакаленне рэвалюцыянераў, амаль што паплечнікаў Леніна.
(26) Не ведаю, як гэта перакласці. Слова ўвайшло ў сучасную рускую мову.
(27) Сібірская народная прымаўка. Не схавацца: мы не зможам сысці, калі цябе арыштуюць за антысавецкую балбатню.
(28) Не ведаю, як перакласці. Гэта па аналогіі са знакамітай амерыканскай патрыятычнай песняй «I was born in USA».
(29) Сяброўкі, якія жылі з ёй у адным пакоі інтэрната.
(30) Недакладная цытата са знакамітай песні Булата Акуджавы.
(31) З’ела, зжэрла, грубавата-прастамоўнае.
(32) Грубіянская, паўпрыстойная клятва. Літаральна: «Шлюхай буду, калі гэта не так».
(33) Аснова гэтага (гэтай) short story — рэалізм, часам нават натуралізм, які пераходзіць у абсурд, і наадварот. Мова персанажаў — жывая, з украпленнямі штампаў. Апавяданне = апавяданне.