Гётэ
Я з запалам усклiкнуў: «О, ды як бы хацеў я быць доўга
маладым, малочным! Хацеў бы, каб маё
цела
не раставала, як ледзяны гарлач,
напоўнены агнiстай ртуццю!
Душа руйнуе маю плоць! як бы хацеў я быць у семдзесят, напрыклад,
два бадзёрым
і рухавым таемным дарадчыкам, палкім закаханым,
як Гётэ!»
Ты ўсміхнуўся: «На жаль, мой сябра,
ты пясняр. Чаго ж хочаш ты —
паэзія цябе знiшчае.
Той, хто не піша вершаў, жыве трывала
і актыўна, як млынавы жарон,
якi не бачыў у вочы зерня.
А што такое Гётэ!
калi б займаўся ён пісаннем,
наўрад ці пражыў бы так бязмерна доўга.
Яго ўратаванне было
ў тым, што ён не напісаў ні радка, —
ці не праўда?» — і ты ўскiнуў вочы.
Я скамянеў
ад жаху. Пакой кранула
і абнесла, як прымхлiвую галаву.
Паветра стала васковым. Свечкi,
як пальцы ератыка, успыхнулі самі
сабою.
Келіх з віном няпэўна хіснуўся
і паляцеў са стала. Увесь час, пакуль ён ляцеў,
ты глядзеў на мяне (усмешка —
як бельмы поўначы, што прытулілася знадворку да шкла) і больш
не казаў нічога.
маладым, малочным! Хацеў бы, каб маё
цела
не раставала, як ледзяны гарлач,
напоўнены агнiстай ртуццю!
Душа руйнуе маю плоць! як бы хацеў я быць у семдзесят, напрыклад,
два бадзёрым
і рухавым таемным дарадчыкам, палкім закаханым,
як Гётэ!»
Ты ўсміхнуўся: «На жаль, мой сябра,
ты пясняр. Чаго ж хочаш ты —
паэзія цябе знiшчае.
Той, хто не піша вершаў, жыве трывала
і актыўна, як млынавы жарон,
якi не бачыў у вочы зерня.
А што такое Гётэ!
калi б займаўся ён пісаннем,
наўрад ці пражыў бы так бязмерна доўга.
Яго ўратаванне было
ў тым, што ён не напісаў ні радка, —
ці не праўда?» — і ты ўскiнуў вочы.
Я скамянеў
ад жаху. Пакой кранула
і абнесла, як прымхлiвую галаву.
Паветра стала васковым. Свечкi,
як пальцы ератыка, успыхнулі самі
сабою.
Келіх з віном няпэўна хіснуўся
і паляцеў са стала. Увесь час, пакуль ён ляцеў,
ты глядзеў на мяне (усмешка —
як бельмы поўначы, што прытулілася знадворку да шкла) і больш
не казаў нічога.




