Гаварыла: дзякуй за тое, што даў, калі даў...
* * *
Гаварыла: дзякуй за тое, што даў, калі даў,
Дасягну і аддам зваротны дар —
Усё, што Богава. Добрых радкоў суквецце,
Толькі часам народзяцца дзеці.
Гаварыла: пашлю ў семінарыю, храм, ужо як
Атрымаецца, прымеш — бяры, на тваіх руках
Хай пацешыцца, потым адслужыць.
Голуб, бачыш, над хатаю кружыць.
Вось і перапіс едзе на ціхім асле.
— Я аддам, я аддам, — гавару табе ў сне.
Зорка сведка таму, быццам плаха.
А чаканне страшней, чым за гэта расплата.
А пасля падняла галаву і хрыпела:
— Ну, памілуй, Гасподзь, прыкіпела,
Ну, які ён там твой, той сусветны рай!?
Не адбірай.
І чакала, калі за сваім прышле ён.
Крочыць смела гурба да галоўных варотаў.
Цела спушчана, сон, вечны сон,
Ты ў яе неадчэпных турботах