Белае сіняе...

* * *

Белае сіняе...
Што ж там яшчэ?
Кропкі і лініі
сцерліся ўшчэнт.

Ўсё, што задымлена,
лёсам было,
было любімаю,
ды адышло.

Як мне ўцячы
ад пакутлівых дум?
Ах, не крычы,
мая радасць і сум!

Музыка, музыка.
Танчыць з табой
музыка, музыка.
Рэўнасць і боль.

Вогненнай кветачкі

кволы расток.
Вырві з газетачкі
гэты лісток.