Ты яму: чакай жа трохі, дай далонь...
* * *
Ты яму: чакай жа трохі, дай далонь,
што ж так галава баліць і скронь
наліваецца з раніцы вадкім свінцом,
што ў мяне з тварам, ён як перад канцом?
Ты яму: бягуць падскокваючы дні,
Была ж толькі раніца — ужо агні,
І душа як рэшата нашто?
А ён табе адкажа: ну дык што?
Вось, глядзі, траву бегемот жуе,
у рацэ вырадак кракадзіл жыве,
усім задаволены цэлы сад-заапарк,
чуеш: гаў, мяў, хру, ф’юіць, карк?
У мяне ў парадку нябёсаў прасторы,
у мяне мора, рэкі, лес і горы,
і ў траве, як тэнар, спявае камар.
Чым гандлюеш? Свой пакажы тавар.
Ты яму: чакай жа трохі, дай далонь,
што ж так галава баліць і скронь
наліваецца з раніцы вадкім свінцом,
што ў мяне з тварам, ён як перад канцом?
Ты яму: бягуць падскокваючы дні,
Была ж толькі раніца — ужо агні,
І душа як рэшата нашто?
А ён табе адкажа: ну дык што?
Вось, глядзі, траву бегемот жуе,
у рацэ вырадак кракадзіл жыве,
усім задаволены цэлы сад-заапарк,
чуеш: гаў, мяў, хру, ф’юіць, карк?
У мяне ў парадку нябёсаў прасторы,
у мяне мора, рэкі, лес і горы,
і ў траве, як тэнар, спявае камар.
Чым гандлюеш? Свой пакажы тавар.




