Шурпаты сабачы язык...
* * *
Шурпаты сабачы язык
Лізне бескарысна руку.
Зрываліся часам на крык,
Дрыжалі, як ліст на суку,
Няшчасную долю клялі,
Падманвалі птушак адданых,
А дождж ненавязліва ліў
Па тварах, па дрэвах, па дахах.
Стаім ля нямога Крамля,
Нібы ля каменнага дота.
Здаецца, скуголіць зямля,
Залітая даўкай брыдотай.
Паветра пад спудам гадоў
І праўды, адзінай на свеце,
На золаце нашых сцягоў
Гуляюць румяныя дзеці.
Самотна на пісьмы глядзяць
Старыя паштовыя маркі.
І падае ў лісце салдат
Ў нямецкім запушчаным парку.
Шурпаты сабачы язык
Лізне бескарысна руку.
Зрываліся часам на крык,
Дрыжалі, як ліст на суку,
Няшчасную долю клялі,
Падманвалі птушак адданых,
А дождж ненавязліва ліў
Па тварах, па дрэвах, па дахах.
Стаім ля нямога Крамля,
Нібы ля каменнага дота.
Здаецца, скуголіць зямля,
Залітая даўкай брыдотай.
Паветра пад спудам гадоў
І праўды, адзінай на свеце,
На золаце нашых сцягоў
Гуляюць румяныя дзеці.
Самотна на пісьмы глядзяць
Старыя паштовыя маркі.
І падае ў лісце салдат
Ў нямецкім запушчаным парку.



