Я казаў табе «хвалю не гані»...
* * *
Я казаў табе «хвалю не гані» —
Новы слэнг паўсюль уваходзіў у звычку
У тыя, цяпер зусім далёкія дні.
...Ты цяпер адна. Над табой граніт
На пагосце ў чорцікаў на кулічках.
Зімы з лабірынтамі зорных трас,
Ачагі-навалы успенскіх свечак.
І труна ліловая сярод нас,
Скамянелы лоб твой, твой твар анфас
І ў апошні шлях папяровы венчык.
Да яго, нібыта ў землятрус,
З заміраннем сэрца прыклаўся ў храме.
Ты ўжо не баішся, мне — гэткі груз —
Клічу зноў цябе, як Антон Місюсь,
Што катаў па сцежцы яе на раме.
Быў жа час — мы бачылі разам сны,
Пілігрымавалі ў канцы вясны
Па сядзібах блізкага Падмаскоўя.
Зараз бачу вочы твае адны,
Як свае, іх заплюшчу ў зеніт зімоўя.
Дыхаю і ведаю, што не так,
Як раней бывала. І гэта — знак,
Хоць мая душа застаецца ў целе,
Не па ўзросце цяпнуць па сто, ніяк,
Утвараць анархію — дні сатлелі.
...Ты на памяць ведала вершы ўсе.
На пагост зіма халады нясе,
Прамярзае гліна — гарант разлукі.
Не магу, здаюся і пакрысе
Умываю і падымаю рукі.
Я казаў табе «хвалю не гані» —
Новы слэнг паўсюль уваходзіў у звычку
У тыя, цяпер зусім далёкія дні.
...Ты цяпер адна. Над табой граніт
На пагосце ў чорцікаў на кулічках.
Зімы з лабірынтамі зорных трас,
Ачагі-навалы успенскіх свечак.
І труна ліловая сярод нас,
Скамянелы лоб твой, твой твар анфас
І ў апошні шлях папяровы венчык.
Да яго, нібыта ў землятрус,
З заміраннем сэрца прыклаўся ў храме.
Ты ўжо не баішся, мне — гэткі груз —
Клічу зноў цябе, як Антон Місюсь,
Што катаў па сцежцы яе на раме.
Быў жа час — мы бачылі разам сны,
Пілігрымавалі ў канцы вясны
Па сядзібах блізкага Падмаскоўя.
Зараз бачу вочы твае адны,
Як свае, іх заплюшчу ў зеніт зімоўя.
Дыхаю і ведаю, што не так,
Як раней бывала. І гэта — знак,
Хоць мая душа застаецца ў целе,
Не па ўзросце цяпнуць па сто, ніяк,
Утвараць анархію — дні сатлелі.
...Ты на памяць ведала вершы ўсе.
На пагост зіма халады нясе,
Прамярзае гліна — гарант разлукі.
Не магу, здаюся і пакрысе
Умываю і падымаю рукі.





